Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Змены ў парадку правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва

06.01.2023

Са студзеня 2023 года ў сістэме аховы здароўя новыя змены ў парадку правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва.

Больш падрабязна аб прафілактычным медыцынскім аглядзе і дадатковых метадах абследавання, накіраванага на выяўленне хранічных неінфекцыйных захворванняў, а таксама аб рызыцы іх развіцця распавяла загадчыца паліклінікі Капыльскай ЦРБ Ларыса Пацяйковіч:

– Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь распрацавана пастанова №83 ад 09.08.2022 года, якой зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення дыспансерызацыі. У ёй прадугледжана правядзенне дыспансерызацыі даросламу і дзіцячаму насельніцтву незалежна ад наяўнасці і (або) адсутнасці захворванняў, у тым ліку хранічных або зацяжных псіхічных расстройстваў (захворванняў) з цяжкімі, устойлівымі або часткова абвастраючымiся балючымі праявамі.

Акрамя гэтага, устаноўлены групы дыспансернага назірання, якія падлягаюць дыспансерызацыі. Для дарослага насельніцтва - з 18 гадоў да 39 гадоў і з 40 гадоў і старэй. Для дзіцячага - з 0 гадоў да 1 года і з 1 года да 17 гадоў.

Для жыхароў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, Інструкцыяй прадугледжана выкарыстанне выязных форм працы, у тым ліку з выкарыстаннем мабільных медкомплексаў.

Асноўнай мэтай дыспансерызацыі з'яўляецца правядзенне медыцынскай прафілактыкі, таксама прапаганда здаровага ладу жыцця. Прафілактычны медагляд ажыццяўляюць усе медработнікі, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях па месцы жыхарства (месцы знаходжання), месцы працы (вучобы, службы) (далей - амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі) і (або) іншыя арганізацыі.

Дыспансерызацыя праводзіцца па пэўнай схеме назірання дарослага насельніцтва, а прафагляд дзяцей ажыццяўляецца пераважна ў месяц іх нараджэння. У ходзе дыспансерызацыі медработнікі аналізуюць медыцынскія дакументы пацыента, праводзяць іх анкетаванне для выяўлення фактараў рызыкі развіцця і прыкмет неінфекцыйных захворванняў, а таксама робяць ацэнку стану здароўя пацыента шляхам правядзення медыцынскага агляду. Таксама існуе магчымасць правядзення лічбавага анкетавання.

Па выніках дыспансерызацыі ў залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці фактараў рызыкі развіцця захворванняў праводзіцца кансультаванне пацыента па медыцынскай прафілактыцы, прапагандзе здаровага ладу жыцця, а таксама вызначэнне перыядычнасці правядзення прафагляду з улікам групы дыспансернага назірання згодна з узростам. Калі трэба, пацыента накіроўваюць на кансультацыю да ўрача-спецыяліста. Ну і, вядома ж, пры неабходнасці яму прызначаюць дадатковыя метады дыягностыкі, у тым ліку праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на ранняе выяўленне злаякасных новаўтварэнняў.

У выпадку выяўлення ў пацыентаў хранічнага захворвання аказанне меддапамогі ажыццяўляецца па профілях захворванняў, станам, сіндромам на падставе клінічных пратаколаў, якія ўстанаўліваюць парадак арганізацыі і аказання меддапамогі па профілях захворванняў, станам, сіндромам або метадам аказання меддапамогі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы