Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім райвыканкаме ўшаноўвалі прадстаўнікоў сацыяльнай абароны

06.01.2023

Адкрываючы ўрачыстасць, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко адзначыў, што Дзень работнікаў сацыяльнай абароны адзначаецца ў Беларусі штогод 5 студзеня. Гэта свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Аказанне дапамогі пенсіянерам і інвалідам, маламаёмасным, прызначэнне і выплата сацыяльных пенсій і дапамог, абслугоўванне адзінокіх састарэлых грамадзян, прадастаўленне рознага роду паслуг у побыце грамадзянам, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання, - гэта толькі некаторыя задачы, якія пастаянна даводзіцца выконваць супрацоўнікам сацабароны.

Высокую ацэнку працы сацыяльных работнікаў раёна далі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Яны пажадалі, каб поспехі сацыяльнай сферы з кожным днём памнажаліся і сардэчна дзякавалі работнікам за іх самаадданую працу, якая нясе радасць і дабро жыхарам, усім тым, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Па іх словах, сацыяльная абарона з'яўляецца не проста службай, а служэннем, якому прысягаюць не з пачуцця службовага абавязку, а па клічы сэрца.

Лепшым з лепшых былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровых грамат камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мінаблвыканкама ўдастоены начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня, спецыяліст па кадрах Капыльскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяна Лук'янава, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Капыльскага ТЦСАН Ірына Сабалеўская, райвыканкама — загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Капыльскага ТЦСАН Ганна Кільчэўская, Савета дэпутатаў - юрысконсульт Капыльскага ТЦСАН Ганна Дзіткоўская. Многія ў гэты дзень таксама былі адзначаны падзякамі абласнога галіновага камітэта і старшыні райвыканкама.

Сяргей КАОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы