Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Як развіваецца сацыяльнае абслугоўванне Капыльшчыны

06.01.2023

Людзі былі і застаюцца ў аснове дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Для аказання неабходнай падтрымкі сфарміравана і дынамічна развіваецца сістэма сацыяльнага абслугоўвання. Падрабязнасці — у інтэрв'ю з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іванам БАБКО.

— Іван Мікалаевіч, раскажыце пра структуру кіравання і галоўныя задачы вашай дзейнасці.

— У структуры кіравання ёсць аддзел пенсійнага забеспячэння, выплаты пенсій і дапамог, аддзел сацыяльна-працоўных адносін і аддзел занятасці. Спісачная колькасць работнікаў складае 14 чалавек, з іх 13 - дзяржаўныя служачыя. Галоўнымі нашымі задачамі з'яўляюцца: удзел у рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі па пытаннях занятасці насельніцтва, аплаты працы, умоў і аховы працы, дзяржаўнага пенсіённага забеспячэння, забеспячэння выканання заканадаўства, якое рэгулюе пытанні працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва, аказанне падтрымкі насельніцтву ў выглядзе дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

— Якая сітуацыя складваецца ў нашым раёне на рынку працы?

— У 2022 годзе выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі ацэнкі якасці і даступнасці паслуг у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва. Так, узровень рэгіструемага беспрацоўя пры планавым значэнні ў 1,0 працэнта склаў 0,10 працэнта (-0,90 да задання). Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці, склала 85,4 працэнта (рост на 10,4 п.п.), а беспрацоўных - 68,1 працэнта пры планавым значэнні 60 працэнтаў, накіраваных на навучанне з агульнай колькасці маючых патрэбу ў працаўладкаванні, пры планавым значэнні 5,5 працэнта склаў 11,1 працэнта.

Для вырашэння праблем занятасці насельніцтва ў раёне прымяняюцца актыўныя меры садзейнічання. Найбольш ініцыятыўна грамадзяне карыстаюцца такой паслугай, як атрыманне бязвыплатнай субсідыі для арганізацыі ўласнай справы. Колькасць беспрацоўных грамадзян, якія атрымалі садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, склала 8 субсідый (план выкананы на 114,3%).

— Раскажыце пра не менш важныя кірункі вашай працы — пенсійнае забеспячэнне і дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу.

— На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама стаяць 9206 атрымальнікаў пенсій і дапамог. Сярэдні памер пенсіі па ўзросту складае 588,10 рубля.

З мэтай аказання падтрымкі малазабяспечаным сем'ям і грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога: за 2022 год яе атрымалі 1064 грамадзяніны на суму 575 674 рублёў.

Доўгачасовая мера падтрымкі - праграма «Сямейны капітал» - настолькі даказала сваю эфектыўнасць, што атрымала свой працяг і ў адпаведнасці з павевамі часу зведала шэраг змен. Так, у 2022 годзе Капыльскім райвыканкамам прыняты рашэнні аб назначэнні сямейнага капіталу 34 шматдзетным сем'ям. Права ж на яго датэрміновае распараджэнне дадзена 48 сем'ям.

— Больш чым векавая гісторыя пацвярджае, што ў прафесіі работніка сацыяльнай абароны сканцэнтраваліся лепшыя чалавечыя якасці…

- Работнік сацыяльнай абароны - гэта не проста прафесія, гэта пакліканне, годнае людзей неабыякавых, людзей з адкрытай душой і добрым сэрцам. Яны акружаюць увагай самыя неабароненыя катэгорыі грамадзян. І дзякуючы эфектыўнай дзейнасці, прафесіяналізму, творчаму падыходу да выканання сваіх абавязкаў, кожны дзень старыя, інваліды, малазабяспечаныя сем'і, дзеці-сіроты - усе тыя, хто асабліва мае патрэбу ў сацыяльнай абароне і падтрымцы дзяржавы, вырашаюць важныя праблемы, пераадольваюць цяжкасці.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы