Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прэзентацыя першага «Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!» адбылася ў Мінску

09.01.2023

З сакавіка 2020 года пад кіраўніцтвам НАН Беларусі праходзіць Усебеларуская акцыя па стварэнні «Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!».

Пасля навуковай апрацоўкі атрыманых звестак у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук сфарміравана электронная база даных, на аснове якой была падрыхтавана да выдання першая кніга. Яе прэзентацыя адбылася ў Нацыянальным Прэс-цэнтры.

У ходзе прэзентацыі кнігі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук, член-карэспандэнт НАН доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя адзначыў, што першая кніга – гэта толькі пачатак: «Акцыя доўгайграючая і разлічана на перспектыву. Ужо цяпер мы бачым, якую цікавасць яна выклікае. Мы першапачаткова запрашалі ўсіх жадаючых дасылаць гісторыі сваіх сем'яў, сяброў, знаёмых. І людзі адгукнуліся. Гэта ўнікальны праект, якому няма аналагаў. Спадзяемся, што атрымаецца стварыць і асобны сайт гэтай народнай акцыі»

Акрамя асабістых архіваў грамадзян у падрыхтоўцы першай кнігі былі выкарыстаны навуковыя дакументы, карты, матэрыялы з мастацкай літаратуры і выяўленчага мастацтва.

У першай кнізе, тыраж якой складае 200 экзэмпляраў, прадстаўлена 40 матэрыялаў, але, як падкрэсліў загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Аляксей Літвін, у адным матэрыяле, як правіла, распавядаецца аб некалькіх людзях: «Тут згадана больш за 60 прозвішчаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У выданні ёсць гісторыі, расказаныя і акадэмікам, і вучнем пятага класа. Я як гісторык выразна разумею: тое, што ляжыць у архівах – гэта пастаянная памяць, але чым далей мы адыходзім ад часу Вялікай Айчыннай вайны, тым больш размываецца людская. Вывучаючы гісторыю, адлюстроўваючы яе, я бачу, што нам не хапае гісторыі па персаніфікацыі. У дакументах, як правіла гэтага няма. А гісторыя па-сапраўднаму пачынае ўспрымацца, калі яна персаніфікавана, калі мы ведаем, хто падняў байцоў у атаку, хто кінуўся на амбразуру, кім быў гэты чалавек. Гэтых дадзеных у архівах мала, але яны захаваны ў народнай памяці. Звычайна кнігі пішуцца год. Уявіце, мы заяўлялі пра акцыю ў сакавіку, а цяпер ужо выйшла першая кніга. Я мала верыў першапачаткова, што гэта будзе серыя. Аднак хутка зразумеў, якую цікавасць яна выклікала ў людзей, і сёння не сумняваюся, што кніг будзе шмат. Другая, я думаю, з'явіцца ў свет у маі 2021 года».

На дадзены момант у рамках акцыі ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі паступіла больш за 200 матэрыялаў. Стваральнікі летапісу - гэта не толькі гісторыкі і архівісты, але і кожны, каму дарагая памяць сваёй сям'і, свайго народа.

Успаміны, сведчанні родных і блізкіх, якія перажылі жахі Вялікай Айчыннай вайны, дакументы, фатаграфіі можна высылаць на электронную або звычайную пошту Інстытута гісторыі НАН Беларусі (пазначаны на сайце http://history.by/).

Калі такой магчымасці няма, матэрыялы можна перадаць асабіста супрацоўнікам Інстытута, прыехаўшы па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Абавязкова пазначайце свае імя, прозвішча і адрас. Выдатным дадаткам будзе ваш аповяд пра сябе і фатаграфія. Пасля апрацоўкі матэрыялаў гісторыкамі іх вернуць уладальнікам.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы