Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У музейнай акцыі «Ёлка гісторый» юная капылянка Ева Маліноўская атрымала ўзнагароду

09.01.2023

Узнагароду за лепшую гісторыю сярод удзельнікаў музейнай акцыі «Ёлка гісторый» атрымала пераможца конкурсу – юная капылянка Ева Маліноўская (на здымку).

Падарунак дзяўчынцы ўручылі 1 студзеня супрацоўнікі Капыльскага раённага музея за гісторыю «Залаты яблык» і старую навагоднюю цацку «Лімон», якая знайшла сваё месца на святочным навагоднім дрэўцы ў Старых Дарогах.

Пра што ж гісторыя «Залаты яблык»? Давайце паглядзім. Вось яна. «Мая мама расказвала мне, што раней, калі яе дзядуля быў маленькі, у крамах не прадавалі замежную садавіну: бананы, ківі, апельсіны, лімоны. А навагодняя цацка ў выглядзе лімона была. І калі маленькі дзед Сяргей убачыў гэту цацку, ён не ведаў, як яе назваць. Назваў «залаты яблык». Шмат гадоў «залаты яблык» вабіў хлопчыка паспрабаваць сапраўдны плод. Якім духмяным, сакавітым і салодкім ён яму здаваўся! Але ж іх не прадавалі!

І толькі калі юнак адслужыў у арміі і вярнуўся дадому, яго сястра з Сочы, дзе адпачывала, прывезла пачастункі, сярод якіх была і паўднёвая садавіна. Дзядуля адразу ўбачыў сярод пладоў свой «залаты яблык» і не стрымаўся: схапіў і адкусіў кавалачак… Але не тут было, як кажуць! Лімон ёсць лімон. Дзядуля скрывіўся і паклаў на месца «залаты яблык».

–  Не, нашыя лепшыя. А гэты і на яблык не падобны. І кіслы, нібы воцат. Хто такое есць? Гэта ж атрута!

Потым паглядзеў на сетку-авоську і спытаў: «Астатнія такія ж?» Усе прыснулі са смеху. А дзядуля з таго часу стаў падазрона адносіцца да новай ежы.

Зараз дзядулі ўжо няма на свеце, а цацка, якая некалі зачаравала маленькага хлопчыка, радуе нас і сёння. Толькі пра лімоны мы ўжо ведаем, што гэта не атрута, і якія яны на смак».

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Крыніца "СП"

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы