Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Да акцыі «Ад усёй душы» падключыліся супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН

09.01.2023

Да добрых спраў падключыліся супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН. Бо ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» - выдатная нагода акружыць нашых бабуль і дзядуль клопатам і цяплом.

Да адной з першых навагодні настрой прыйшоў у дом 99-гадовай Зінаіды Карповіч з в. Балговічы. Візіт начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, Івана Бабко, дырэктара Капыльскага ТЦСАН і Святланы Маліноўскай, і маладзёжнага актыву цэнтра ў гэтыя святочныя дні вельмі расчуліў жанчыну. Разам з найлепшымі пажаданнямі і салодкімі падарункамі бабулі таксама ўручылі плед, які будзе саграваць яе ў доўгія зімовыя вечары.

З радасцю сустракалі гасцей і пастаяльцы Дома сумеснага самастойнага пражывання ў аграгарадку Грозава. Сумесна з валанцёрамі сярэбранага ўзросту і членамі першаснай арганізацыі цэнтра ГА «БРСМ» праведзена святочнае мерапрыемства «Новы год збірае сяброў». Разам з навагоднім настроем госці прывезлі пастаяльцам салодкія пачастункі і навагоднія сувеніры, а Дзед Мароз і Снягурка пажадалі ўсім здароўя і поспехаў у гэтым годзе.

А вось святочнае мерапрыемства «Навагоднія сустрэчы», арганізаванае членамі пярвічнай арганізацыі БРСМ Капыльскага ТЦСАН, сабрала разам актывістаў аддзялення дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра. Грамадзяне сталага веку з задавальненнем спявалі навагоднія песні, удзельнічалі ў конкурсах і танчылі. За актыўны ўдзел і добры настрой усе ўдзельнікі свята атрымалі навагоднія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

- Наведваць пажылых людзей не толькі ў святочныя дні, а рэгулярна - гэта добрая існуючая традыцыя для нашага цэнтра, - каментуе дырэктар ТЦСАН Святлана Маліноўская. - На працягу ўсяго года нашы спецыялісты, аказваюць садзейнічанне пажылым людзям, адзінокім, з інваліднасцю ў абсалютна штодзённых жыццёвых пытаннях. А дадзеная акцыя ў чарговы раз нагадвае пажылым людзям, што яны патрэбныя, дораць ім увагу і часцінку цяпла, а гэта — неацэнна.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы