Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат Людміла Ніжэвіч павіншавала бабуль у рамках акцыі «Ад усёй душы»

09.01.2023

Напярэдадні Нараджэння Хрыстовага ініцыятыву Прэзідэнта, агучаную на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», дзе быў дадзены старт новай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы», падтрымала Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч. З падарункамі і віншаваннямі яна наведалася ў госці да наведвальнікаў Дома сумеснага самастойнага пражывання ў аграгарадку Грозава.

Адзначым, што назва праекта гаворыць сама за сябе і, напэўна, стане ўсебеларускай традыцыяй. Арганізатары ставяць за мэту праяву клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, аказанні ім дапамогі і падтрымкі, развіццё міжпакаленчага фармату «ад дзяцей — пажылым людзям».

Цяпер на Капыльшчыне пражывае каля 620 адзінокіх пажылых грамадзян. Як адзначыла дэпутат, адным з найважнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі па-ранейшаму застаецца сацыяльная абарона і ўсебаковая дапамога гэтай катэгорыі насельніцтва.

— Вы зарабілі пашану, павагу і ўвагу, — звярнулася да бабуль парламентарый. - Як мы бачым, яны для вас вельмі каштоўныя. Заўсёды важна памятаць пра тых, хто сваёй працай ствараў дабрабыт сённяшняга дня, шанаваць працоўны і ваенны подзвіг старэйшага пакалення.

Зразумела, паспела і госця пагутарыць з пастаяльцамі ўстановы. Цяпер тут пражываюць шэсць адзінокіх бабуль, якія лёгка адаптаваліся і ўжыліся разам. Дарэчы, умовы ў «Доме надзеі» максімальна набліжаны да хатніх, таму адчування казённага дома тут сапраўды няма. У штодзённых клопатах бабулі даглядае сацыяльны работнік Наталля Гарачкіна, якая стала для сваіх падапечных сапраўдным сябрам. Яна дапамагае ў падтрыманні парадку ў доме, мыццi бялізны, куплі прадуктаў і прыгатаванні ежы. Таму словы ўдзячнасці дэпутат адрасавала і работнікам сацыяльнай абароны, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе - падтрымцы грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў дапамозе і клопаце дзяржавы.

92-гадовая Фаіна Кіула з в. Кудзінавічы пасля вайны працавала краўчыхай, а на поўначы асвоіла пякарскую прафесію. Як выйшла замуж, стала хатняй гаспадыняй. Цяпер гады бяруць сваё, але шаноўны ўзрост доўгажыхарка прымае спакойна.

— У дом прыехала на зіму, жыву трэці месяц, — дзеліцца ўражаннямі Фаіна Мікалаеўна. - Тут добра, нічога дрэннага не скажу. Тут жа мы і паеўшы, і чысценька. Усё падабаецца, разам весяла і цікава.

Дом сумеснага самастойнага пражывання стаў родным і для Аляксандры Гардзіенкі з вёскі Вялікая Раеўка. Жанчына ўсё сваё жыццё аддала роднаму сялу, заўсёды была ў перадавіках, працавала даяркай. Праўда ёсць у яе біяграфіі і яшчэ адна старонка - жыццё на цаліне, дзе яна выйшла замуж і нарадзіла сына. Лёс яе не песціў, а зараз жанчына засталася зусім адна.

- Тут я ўжо трэці год, - кажа 90-гадовая Аляксандра Севасцьянаўна. — Нават не ўяўляю, калі б не было гэтага дома, як бы я зараз жыла. Асабліва падабаецца мне ўлетку, калі я магу часцей выходзіць на прагулкі і любавацца кветкамі.

— Наша асноўная задача, каб дом сумеснага самастойнага пражывання стаў для іх другім домам, — уступае ў размову інспектар па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Капыльскага ТЦСАН, які курыруе «Дом надзеі», Алена Абрамовіч . - Таму бабулям сумаваць не прыходзіцца, бо тут яны сацыяльна абаронены. Пры жаданні яны могуць нават папрацаваць на прысядзібным участку. У гэтым годзе разам з імі ў цяпліцы вырошчвалі гародніну: агуркі, памідоры і часнык.

Ніхто з пастаяльцаў сацыяльнай установы не хацеў казаць пра скаргі, яны жадалі сабе і навакольным здароўя і міру, бо кожная з бабуль заўсёды шчыра цешыцца наведвальнікам. Да віншаванняў далучылася і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Давідчык. У гэты дзень пастаяльцам былі ўручаны салодкі падарунак і прадуктовы набор, а ў іх у адрас прагучалі шчырыя пажаданні цяпла і ўтульнасці. Здавалася б, такія простыя, але вельмі важныя пажаданні, якія адпавядаюць духу сённяшняй рэчаіснасці.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы