Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Капыльскага ТЦСАН заваявала другое месца ў конкурсе

10.01.2023

У Барысаве выбралі лепшага сацыяльнага работніка Мінскай вобласці. Другое месца ў конкурсе заваявала сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Капыльскага ТЦСАН Іна Лагута.

Барысаўскі Палац культуры сабраў прадстаўнікоў самай гуманнай і міласэрнай прафесіі з усіх куткоў Мінскай вобласці. У фае працавалі выставы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання «Міншчыне каханай 85», святочныя фотазоны. Са святам герояў урачыстасці прыехалі павіншаваць міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, кіраўніцтва вобласці, дэпутаты, прадстаўнікі прафсаюзаў.

Многія ў гэты дзень работнікі сацыяльнай сферы атрымалі высокія ўзнагароды. Так, Падзяка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аб'яўлена загадчыцы аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага ТЦСАН Ірыне Рай. А вось сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Капыльскага ТЦСАН Алена Яршук узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

У рамках абласнога мерапрыемства, прысвечанага прафесійнаму святу работнікаў сацыяльнай абароны, адбыўся фінал конкурсу прафмайстэрства «Лепшы сацыяльны работнік Міншчыны». Усяго за званне змагаліся дзевяць канкурсантаў. Сярод іх прадстаўнікі Барысаўскага, Валожынскага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Уздзенскага, Мінскага і Лагойскага раёнаў. Удзельнікі пазнаёмілі гледачоў і журы з тым, якім быў іх шлях у прафесію, прэзентавалі свае праекты, якія ўжо рэалізуюць або плануюць укараніць у цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва. Прапановы датычыліся стварэння бяспечнага жыццёвага асяроддзя для пажылых грамадзян, паляпшэння якасці іх жыцця. Акрамя таго, кожны з канкурсантаў падрыхтаваў творчы нумар з песнямі, танцамі і тэатральнымі пастаноўкамі.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы