Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім РАУС падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці

13.01.2023

На службовай нарадзе ў актавай зале Капыльскага РАУС падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў за 2022 год.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік УУС Мінаблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Астрэйка, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і начальнік аддзела ўнутраных спраў Андрэй Мамчыц.

Выступаючы перад прысутнымі, начальнік аддзела адзначыў, што аддзелам унутраных спраў Капыльскага райвыканкама рэалізаваны комплекс аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў па аздараўленні крымінагеннай абстаноўкі, абароне дзяржавы і грамадзян ад злачынных замахаў, падтрыманні гатоўнасці асабовага складу да вырашэння розных задач праваахоўнай накiраванасцi ў цэлым, забеспячэнню грамадскай бяспекі ў раёне.

Падчас нарады з дакладамі выступалі першы намеснік начальніка РАУС - начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Ліпніцкі, намеснік начальніка РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Трублоўскі і намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэннi Уладзімір Рудакоўскі.

У сваіх выступах яны адзначылі, што крымінагенная абстаноўка на тэрыторыі раёна характарызуецца стабільнасцю і перавагай станоўчых тэндэнцый у яе структуры і дынаміцы. Прасочваецца станоўчая дынаміка змяншэння колькасці знаходзіўшыхся на разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах. Скарацілася агульная колькасць крымінальна каральных дзеянняў. Забойстваў, разбойных нападаў і вымагальніцтваў у 2022 годзе на тэрыторыі раёна не зарэгістравана. Не дапушчаны рост прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, рабаванняў, хуліганстваў і згонаў транспартных сродкаў. Распачатымі намаганнямі ў справаздачным перыядзе ўдалося павысіць выніковасць працы па выяўленні злачынстваў эканамічнай скіраванасці і па лініі наркакантролю. Прымаемыя меры дазволілі знізіць агульную колькасць учыненых злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення, а таксама колькасць крымінальна каральных дзеянняў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць. Супрацоўнікамі АДАІ РАУС у 2022 годзе актывізавана работа па выяўленні і спыненні грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі. Забяспечваючы бяспеку дарожнага руху, за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрымана 89 вадзіцеляў.

Варта адзначыць, што ў раёне ўзрасла колькасць махлярстваў. У структуры злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку за 2022 год пераважаюць крадзяжы маёмасці.

Прыемнай нотай завяршэння службовай нарады было ўзнагароджанне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў за эфектыўную і плённую працу. Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў упраўлення ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, загадам УУС Мінаблвыканкама нагрудным знакам адрознення «За ўзаемадзеянне» ўпраўлення ўнутраных спраў узнагароджаны старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Загадам УУС Мінаблвыканкама за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Граматай УУС Мінаблвыканкама ўзнагароджаны маёр міліцыі намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Уладзімір Сувораў. Падзякай УУС Мінаблвыканкама адзначаны старшы прапаршчык міліцыі памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Дзмітрый Дашчэчка і пашпартыст аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Валянціна Сапожнікава. Загадам УУС прысвоена класная кваліфікацыя спецыяліст З класа маёру міліцыі старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дзмітрыю Кукушкіну; маёру міліцыі старэйшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Валерыю Шаліку і маёру міліцыі начальніку ІЧУ Андрэю Шыдлоўскаму. Класная кваліфікацыя спецыяліст 2 класа прысвоена старшаму прапаршчыку міліцыі, памочніку дзяжурнага АДС Леаніду Акуло. Загадам УУС Мінаблвыканкама прысвоена чарговае спецыяльнае званне «маёр міліцыі» капітану міліцыі ўчастковаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Іне Вярбіла. Загадам начальніка Капыльскага РАУС прысвоена чарговае спецыяльнае званне «сяржант міліцыі» малодшаму сяржанту міліцыі міліцыянеру ІЧУ Паўлу Тагілю. За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы Падзякай старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны маёр міліцыі начальнік ІЧУ Андрэй Шыдлоўскі і капітан міліцыі начальнік УІІ Міхаіл Млынарчык.

У гэты дзень рашэннем Капыльскага райвыканкама ў мэтах паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўчастковых інспектараў міліцыі Капыльскага РАУС набыта аўтамашына LADA Granta. Ключы ўручаны маёру міліцыі, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі ААПП Дзмітрыю Кукушкіну.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы