Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі дзяржаўны каледж заняў 3 месца ў абласным аглядзе-конкурсе

13.01.2023

Капыльскі дзяржаўны каледж неаднаразова выходзіў пераможцам у розных конкурсах. Так, у чарговы раз установа прафесійнай адукацыі заняла 3 месца ў абласным аглядзе-конкурсе ў намінацыі «Лепшае афармленне музейнага кутка/стэнда, прысвечанага памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд».

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Кудзелка адзначыла, што пры стварэнні кутка была праведзена маштабная пошукава-даследчая работа сумесна з пракуратурай Капыльскага раёна, раённым краязнаўчым музеем, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама.

Экспазіцыя была створана бібліятэкарам Ірынай Пяткевіч і выкладчыкам гісторыі Аленай Радкевіч. Яна змяшчала архіўныя матэрыялы, дакументальную і мастацкую літаратуру па абазначанай тэме, карту спаленых вёсак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, музейныя экспанаты, атрыманыя ў ходзе пошукавай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў каледжа, а таксама матэрыялы даследчых работ.

- У Капыльскім дзяржаўным каледжы экспазіцыю ўжо наведалі 540 навучэнцаў, 129 работнікаў, з іх 69 педагогаў, 162 навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Капыльскага раёна, - працягвае Наталля Уладзіміраўна. - Адзначу, што летам 2022 года куток, прысвечаны памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, быў размешчаны ў бібліятэцы каледжа, дзе праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы: куратарскія гадзіны, урокі мужнасці, дні памяці і іншыя. Выстава аказалася настолькі запатрабаванай у педагогаў і навучэнцаў каледжа, што адміністрацыяй было прынята рашэнне стварыць экспазіцыйную галерэю, прысвечаную гэтай жа тэматыцы.

Дарэчы, у трох намінацыях агляду-конкурсу прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці, дзе было прадстаўлена 76 работ. З іх 58 работ устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 18 - устаноў прафесійнай адукацыі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы