Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сырароб-майстар Ірына Бурак: «Заваяваць прызнанне гурманаў»

17.01.2023

Сырароб-майстар Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Ірына Бурак сваю працу лічыць цікавай. Да таго ж адданасць сыраробнай справе праяўляе ўжо на працягу 35 гадоў.

- Сама я родам з вёскі Камсамольская, - кажа наша гераіня. - Вырасла ў звычайнай сельскай сям'і. Час тады быў няпросты, таму бацькі трымалі вялікую гаспадарку, і на стале заўсёды было свежае малако, з якога мама варыла смачны сыр. Як аказалася, нічога складанага ў гэтым працэсе няма. Калі прыйшоў час выбіраць будучую прафесію, падала дакументы ў Слуцкае вучылішча, дзе асвоіла спецыяльнасць сырароба-майстра.

Маладым спецыялістам прыйшла на Капыльскі масласырзавод. Непрыкметна Ірына Аляксандраўна з няўпэўненага работніка ператварылася ў дасведчанага сырароба. Яна лічыць, што ў дадзенай прафесіі мала толькі ведаў. Сваю справу трэба любіць, і тады ўсё будзе атрымлівацца.

- Ірына Аляксандраўна - старажыл сыраробнага цэха, - каментуе начальнік сыраробнага цэха Марына Гайдук. - Яна з задавальненнем дзеліцца вопытам работы з калегамі: за сваю працоўную дзейнасць выхавала масу пасрэднікаў, пачынаючы ад сыраробаў да інжынерных работнікаў. Сёння мы вырабляем 18 відаў сыроў: паўцвёрдыя расійскай групы і элітныя. Працэс гэты вельмі адказны. Але дзякуючы сапраўдным прафесіяналам, у ліку якіх і Ірына Бурак, якая шануе і любіць сваю справу, нашы сыры заваёўваюць любоў гурманаў не толькі ў краіне, але і за яе межамі.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы