Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урач Бурачэўская Аксана: «Акушэрства – маё пакліканне»

17.01.2023

Урач акушэр-гінеколаг жаночай паліклінікі Капыльскай ЦРБ Аксана Бурачэўская вядзе прыём ужо трэцяга пакалення цяжарных жанчын. І не дзіўна, бо працоўны стаж працы кваліфікаванага спецыяліста 28 гадоў. Яна ведае ўсіх сваіх пацыентаў і да кожнага ставіцца з павагай і належнай увагай.

Аксана Бурачэўская ўпэўнена, што ў зладжанай і карпатлівай працы ўсяго калектыву гінекалагічнага аддзялення заўсёды прысутнічае ўзаемападтрымка, сяброўства і давер, бо на коне стаяць жыцці людзей: мамы і яе дзіцяці.

- Я люблю і цаню сваю працу, сваіх калег, - акцэнтуе Аксана Аляксандраўна. - За доўгія гады працы ганаруся, што прыношу карысць людзям, бо для мяне гэта важна. А шчырая падзяка пацыентаў - самая дарагая ўзнагарода.

На працягу шматгадовай і добрасумленнай працы ў сістэме аховы здароўя Аксана Бурачэўская зарэкамендавала сябе са станоўчага боку як вопытны і патрабавальны ўрач. Яна ўмела арганізоўвае сваю працу, і строга выконвае працоўную дысцыпліну. Заўсёды ўважліва і абачліва ставіцца да падначаленых, аказваючы ім дапамогу і падтрымку. Каштоўны вопыт урача акушэра-гінеколага дазваляе аператыўна выконваць пастаўленыя задачы, чым яна бязмерна ганарыцца. Аксана Аляксандраўна з радасцю гатова падзяліцца ведамі з маладымі спецыялістамі, якія будуць развіваць і ўдасканальваць свае веды ў галіне аховы здароўя.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы