Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Машыніст экскаватара Васіль Уласаў: «Хто, калі не мы»

17.01.2023

ААТ «ПМК-11 г.Капыль» Васіль Уласаў упэўнены, што аднаўленне і падтрыманне меліярацыйных зямель роднай Капыльшчыны – гэта вынік карпатлівай працы і добрасумленнага стаўлення да сваіх абавязкаў усіх супрацоўнікаў прадпрыемства.

– На нас ускладзена адказная місія – ператварыць зямлі раёна ва ўрадлівыя сельгасугоддзі, – гаворыць Васіль Аляксандравіч. - Праводзім велізарную працу па падтрыманні ў належным стане дзеючых меліярацыйных сістэм ад заільвання каналаў і зарастання іх хмызнякамі. У цэлым землеўпарадкаванне вельмі моцна адрозніваецца ад звычайных агратэхнічных прыёмаў. Яно больш доўгае, карпатлівае з інтэнсіўным уздзеяннем на аб'екты меліярацыі. Так, праца не з лёгкіх, але хто, калі не мы. Працаваць даводзіцца і ў складаных умовах надвор'я, але дзякуючы вопыту і вытрымцы ўсё атрымліваецца.

Стаж працоўнай дзейнасці Васіля Уласава ў калектыве 27 гадоў, у галіне – 42 гады. І ўся яго працоўная дзейнасць звязана з тэхнікай. Ён працаваў трактарыстам, памочнікам машыніста і машыністам экскаватара, вельмі кампетэнтны ў пытаннях рамонтна-механічных работ. Варта адзначыць, што аб'ём выкананых ім земляных работ у 2022 годзе склаў 18,2 тысячы метраў, пры плане 17,9 тысячы метраў.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы