Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навучэнцы СШ №3 г. Капыля пабывалі на выставе «Беларусь інтэлектуальная»

01.02.2023

Навучэнцы сярэдняй школы №3 г. Капыля пабывалі на выставе «Беларусь інтэлектуальная» ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» на праспекце Пераможцаў у Мінску. Яе мэта - дэманстрацыя найноўшых навуковых распрацовак беларускіх вучоных і студэнтаў, прапаганда дасягненняў навукі. Свае дасягненні і распрацоўкі дэманстравалі вучоныя НАН Беларусі, установы адукацыі, навукова-даследчыя дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі краіны, тэхнапаркі, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі. Больш за 400 экспанатаў было прадстаўлена на выставе.

На пляцоўцы каля ўваходу ў цэнтр пад адкрытым небам размясцілася выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Што ж яшчэ можна было ўбачыць на выставе?

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі занялі ўзоры, прадстаўленыя Аб'яднаным інстытутам машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Тут можна было ўбачыць электрамабілі і электраскутэры. Увагу наведвальнікаў прыцягваў чорна-белы электрамабіль шматфункцыянальнага прызначэння з кузавам каркасна-панэльнай канструкцыі CITY E-TRUCK. Калі казаць пра яго тэхнічныя характарыстыкі, то яны такія: грузападымальнасць - да тоны, максімальная хуткасць - да 110 кіламетраў у гадзіну, запас ходу - да 150 кіламетраў. Многія наведвальнікі фатаграфаваліся на фоне такой тэхнікі. Не менш цікавым быў стэнд беларуска-кітайскага таварыства «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы». Тут наведвальнікам расказвалі, як выкарыстоўваецца робат у сельскай гаспадарцы, рэалізоўваецца тэхналогія ультрамалааб'ёмнага апырсквання.

А вось самая яркая экспазіцыя была ў Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі. Тут прадстаўлены беларускія экзоты, сарты айчыннай селекцыі і цытрусавыя субтрапічныя культуры. Усім было цікава паглядзець на лімон гіганцкага памеру. Гэта новазеландскі гатунак, плады якога важаць да кілаграма, а таўшчыня лупіны каля паўтара-двух сантыметраў. Тут таксама можна ўбачыць насякомаедныя расліны. Аказваецца, усе расліны можна купіць у магазіне, які працуе пры Батанічным садзе.

Выклікала цікавасць і экспазіцыя навукова-практычнага цэнтра НАН па матэрыялазнаўстве. Тут прадстаўлены штучна вырашчаныя беларускія ізумруды. Як высветлілася, у гэтым НПЦ распрацоўваюць і рэалізуюць тэхналогіі для дробнасерыйнай вытворчасці не толькі ізумрудаў, але і чырвонага берылу, сапфіру, александрыту.

Быў на выставе і стэнд з праектамі ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «100 ідэй для Беларусі». Сярод іх можна было ўбачыць аўтарскія распрацоўкі курсантаў і выкладчыкаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Наведвальнікі з задавальненнем тэсціравалі трэнажор для падрыхтоўкі ратавальнікаў-пажарных з імітацыяй эфектаў фізічных уздзеянняў ва ўмовах віртуальнай рэальнасці VERS, разглядалі аўтарскі праект «Вогнетушыцель Full Up».

Ці даводзілася вам калі-небудзь каштаваць ежу, створаную з дапамогай тэхналогіі 3D-друку? Прадстаўнікі Інстытута мясамалочнай прамысловасці НАН Беларусі прапаноўвалі прадэгуставаць вырабы, створаныя на 3D-мясным прынцінгу.

Небывалую цікавасць заўсёды выклікаюць распрацоўкі ў галіне медыцыны. Дык вось на выставе было прадстаўлена адразу некалькі распрацовак, якія дэманструюць, як магчымасці інфармацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту дапамагаюць лекарам дыягнаставаць захворванні, а хімікам - распрацоўваць новыя лекі. Тут можна было ўбачыць заснаваны на нейрасеці праграмны комплекс, які дапамагае дыягнаставаць захворванні лёгкіх. Трэба толькі загрузіць малюнак, атрыманы на рэнтгенаграме ці тамографе, а штучны інтэлект дапаможа выявіць новатворы, ацэніць ступень паразы лёгкіх. На выставе таксама былі прадстаўлены праграма для камп'ютарнага мадэлявання лекавых прэпаратаў і праграмнае забеспячэнне пад назвай «Мабільны сэрвіс урача». Гэта значыць, што зусім хутка з дапамогай планшэта ўрачы змогуць аператыўна атрымліваць інфармацыю з электроннай медыцынскай карты.

Усё, што можна было ўбачыць на выставе, цяжка апісаць. Тым больш, што яна найбліжэйшым часам адправіцца па рэгіёнах Беларусі.

Якія ж уражанні ад выставы засталіся ў хлопцаў? «Спадабалася літаральна ўсё», - хорам адказвалі школьнікі.

Даша Цішчанка: «Засталася ў захапленні ад выставы. Мяне ўразіў высокі ўзровень развіцця навукі ў нашай дзяржаве. Хочацца падзякаваць арганізатарам выставы».

Ульяна Рай: «Выстава цудоўная. Вельмі спадабаліся дасягненні беларускай медыцыны і тэхнікі».

Таццяна Нядзелька, пазаштатны аўтар «СП»

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы