Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Людміла Ніжэвіч: «Cамае галоўнае - бачыць вынік сваёй працы»

01.02.2023

Якім быў 2022-ы год для Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў цэлым і Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах у прыватнасці, даведаемся ў старшыні камісіі, дэпутата парламента па Капыльскай выбарчай акрузе №66 Людмілы Ніжэвіч.

— Людміла Іванаўна, што, на Вашую думку, з'яўляецца найважнейшым для дэпутата парламента?

- Самае галоўнае - бачыць вынік сваёй працы. Магчыма, маё меркаванне занадта суб'ектыўнае, але я лічу, што ў любой справе важны вынік. У дэпутацкай дзейнасці ён часам расцягнуты ў часе, тым больш прыемна, калі бачыш, што ўдалося камусці дапамагчы або рэалізаваць прапановы, у тым ліку ініцыяваныя грамадзянамі. Мінулы год азнаменаваны важнай і лёсавызначальнай для нашай краіны палітычнай падзеяй: рэспубліканскім рэферэндумам па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Прывядзенне дзейнiчаючага заканадаўства ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Канстытуцыі, падрыхтоўка законапраектаў, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнай бяспекі, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і якасці жыцця грамадзян, забеспячэнне насельніцтва сацыяльнымі гарантыямі стала асноўным напрамкам маёй дэпутацкай дзейнасці ў 2022 годзе.

У адпаведнасці з прынятай Канстытуцыяй змяніўся рэгламент працы дэпутатаў парламента, з верасня 2022 года мы працуем у рэжыме адной сесіі, пачатак якой устаноўлены з трэцяга аўторка верасня па апошні дзень чэрвеня 2023 года.

— Якой была праца парламента ў 2022 годзе?

— Усяго за 2022 год адбыліся тры сесіі, праведзена 31 пасяджэнне, у тым ліку і сумесных з Саветам Рэспублікі, прынята 59 законапраектаў у першым чытанні, 90 законапраектаў у другім чытанні, у тым ліку 6 законапраектаў заканадаўчай ініцыятывы дэпутатаў.

— Што ж зроблена Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах, якую Вы ўзначальваеце?

— За мінулы год праведзена 25 пасяджэнняў, з іх адно пашыранае выязное ва Уздзенскім раёне з парадкам дня «Узмацненне ролі мясцовых бюджэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў». Арганізавана і праведзена пяць круглых сталоў, на якіх абмеркаваны змены, якія рыхтуюцца ў дзеючае заканадаўства, што рэгулюе адносіны рынку каштоўных папер, работы плацежных сістэм і плацежных паслуг, асноў дзяржаўнай статыстыкі, лізінгавай дзейнасці, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і фарміравання бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь .

На базе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ленінскім раёне г. Мінска камісіяй разгледжаны сучасныя формы ўзаемадзеяння падатковых органаў з плацельшчыкамі.

Арганізавана сустрэча дэпутатаў і работнікаў сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі Міністэрства фінансаў і РУСП «Стравіта» па растлумачэнні норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №367 ад 27 верасня 2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі». Такая форма работы дэпутацкага корпуса з зацікаўленымі дзяржорганамі яшчэ на стадыі падрыхтоўкі законапраектаў да іх унясення ў парламент дала магчымасць максімальна ўлічыць пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе правапрымяняльнай практыкі і зрабіць работу з праектамі законаў на пляцоўцы парламента больш якаснай і эфектыўнай. Непасрэдна Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах за мінулы год было падрыхтавана да разгляду ў авальнай зале 15 законапраектаў.

— Людміла Іванаўна, вядома, што на працягу года Вы працавалі на пастаяннай аснове ў складзе міжведамаснай камісіі па вызваленні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і выплаты пеняў.

— Сапраўды, я з'яўлялася членам кансультатыўных саветаў пры Міністэрстве па падатках і зборах, Міністэрстве фінансаў па ўдасканаленні падатковага заканадаўства, членам рабочай групы для падрыхтоўкі прапаноў аб спрашчэнні падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, удзельнічала ў складзе міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы бюджэту і прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2023 год.

— Якім чынам ажыццяўлялася Ваша міжнародная дзейнасць?

— У яе рамках прыняла ўдзел у дзвюх сесіях Парламенцкага Сходу, шасці пасяджэннях Камісіі Парламенцкага Сходу па бюджэце і фінансах, вынікам гэтай дзейнасці стала падрыхтоўка і прыняцце 43 рашэнняў. Вялікі аб'ём работы праведзены па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы Саюзнай дзяржавы ў бюджэтна-фінансавай сферы. У 2022 годзе прыняты дзве пастановы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы па ўнясенню змяненняў у Парадак распрацоўкі і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы і Парадак распрацоўкі і рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы. Ініцыятывы парламентарыяў знайшлі адлюстраванне ў прапанаваных змяненнях і дапаўненнях у гэтыя дакументы. Усе гэтыя рашэнні закліканы садзейнічаць інтэграцыйным працэсам паміж Расіяй і Беларуссю, развіццю эканомік і забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

У сакавіку, чэрвені, кастрычніку 2022 года мною былі арганізаваны выязныя пасяджэнні камісіі Парламенцкага Сходу па бюджэце і фінансах па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ў дэпутатаў, членаў камісіі, была магчымасць больш пільна азнаёміцца з гісторыяй і культурай нашай рэспублікі, яе прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. Арганізавана наведванне прамысловых і сельска-гаспадарчых арганізацый горада Віцебска і Віцебскага раёна, Жодзіна, Клецкага і Нясвіжскага раёнаў, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», індустрыяльнага парка «Вялікі камень», Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

- Найважнейшы ўчастак працы парламентарыя - выбарчая акруга, дзе людзі добра ведаюць Вас па дэпутацкіх справах. І ўсё ж нагадайце, што зроблена для выбаршчыкаў за мінулы час.

— Працуючы ў акрузе, я правяла 30 асабістых прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній, прыняты 91 грамадзянін, разгледжана 96 зваротаў выбаршчыкаў, праведзена 47 сустрэч у працоўных калектывах. Таксама брала ўдзел у пасяджэннях райвыканкамаў, сесіях раённых Саветаў дэпутатаў, пасяджэннях дэпутацкіх груп, круглых сталах, дыялогавых пляцоўках, больш за 100 публікацый і выступленняў аб маёй дзейнасці выйшла ў СМІ.

На працягу года прымала ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных падвядзенню вынікаў і Дню настаўніка ва Уздзенскім раёне, раённым свяце «Дажынкі» ў Клецкім, Уздзенскім раёнах, у мітынгах і мерапрыемствах, прысвечаных памяці жыхароў спаленых вёсак, воінам-інтэрнацыяналістам у Капыльскім раёне, Дню Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх дабрачынных акцыях «Нашы дзеці», «Ад усёй душы».

Па маёй ініцыятыве Падзякамі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначаны шэраг лепшых работнікаў эканомікі Уздзенскага, Капыльскага і Клецкага раёнаў, падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі адзначаны працаўнікі вёскі ўсіх раёнаў акругі на ўборачнай кампаніі, работнікі аховы здароўя Капыльшчыны.

— Як вырашаны звароты, якія паступілі да Вас?

— Адзначу, што знойдзены спонсары для набыцця вучнёўскай мэблі ў СШ №2 і №3 г. Капыля, дзіцячай пляцоўкі ў аг. Морач Клецкага раёна, будматэрыялаў для ўзвядзення музея на тэрыторыі сядзібы «Мядовая заімка» Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

Аказана садзейнічанне ў продажы жылых дамоў работнікам філіяла «Вялікая Раёўка» Капыльскага раёна, пры падтрымцы мясцовых органаў улады абсталяваны пункт прыпынку ў аг. Грыцэвічы Клецкага раёна. Заасфальтавана стаянка пад аўтамабілі перад домам па вуліцы Партызанскай, 3а і праезнай часткі на гарадскіх могілках у г. Капылі, заасфальтавана пляцоўка перад будынкам школы ў аг. Лядно Слуцкага раёна, праведзена падсыпка жвірам вул. Гагарына ў аг. Туча Клецкага раёна, выкананы работы па адвядзенні вады ад жылых дамоў вул. Новая, Садовая, Юбілейная ў в. Траццякі Клецкага раёна. Акрамя таго, рэалізаваны сацыяльна-экалагічны праект «Новае жыццё ў абмен на вечкі», урэгулявана пытанне ва Уздзенскім райвыканкаме ў частцы прадастаўлення заяўніку разліку кошту кампенсацыі работ па газіфікацыі жылога дома, арганізавана работа магазіна райспажыўтаварыства ў аг. Дзешчанка Уздзенскага раёна, а таксама пытанне прадастаўлення памяшкання пад кафэ ў гэтым аграгарадку.

Рэалізавана ў Падатковым кодэксе прапанова Клецкага райвыканкама аб вызваленні зацікаўленых асоб ад выплаты дзяржаўнай пошліны за разгляд судом заявы аб прызнанні пустога дома безгаспадарчым і перадачы яго ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі па месцы яго знаходжання ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 сакавіка 2021 г. «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустымі дамамі».

І гэта толькі частка той працы, якая праводзілася мной у акрузе і ў парламенце на працягу 2022 года. Больш падрабязна з маёй дзейнасцю у парламенце, у акрузе можна азнаёміцца на персанальным сайце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

— Што б Вы хацелі пажадаць сваім выбаршчыкам?

- Паважаныя выбаршчыкі! Нашая сумесная праца, вашы ідэі і актыўная грамадзянская пазіцыя дапамагалі мне своечасова ўносіць прапановы для разгляду іх на заканадаўчым узроўні, выбудоўваць сістэмную працу ў акрузе, эфектыўна вырашаць актуальныя і надзённыя вашы пытанні.

Я дзякую вам за вашу працу, за падтрымку, любоў да сваёй радзімы. Асобны дзякуй прадстаўнікам працоўных калектываў газет «Слава працы», «Ды новых перамог», «Чырвоная зорка», «Слуцкі край» за сумесную працу.

Жадаю міру, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям, росквіту нашай любiмай Беларусі!

Бяседаваў Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы