Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці Капыльскі РАУС прызнаны лепшым падраздзяленнем у Мінскай вобласці

02.02.2023

Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама Андрэй Мамчыц павіншаваў асабовы склад з тым, што па выніках аператыўна-службовай дзейнасці, умацавання дысцыпліны і законнасці за 2022 год Капыльскі РАУС прызнаны лепшым падраздзяленнем у Мінскай вобласці ў другой катэгорыі.

- Нам выпаў вялікі гонар прымаць высокую ўзнагароду - пераходзячы прыз імя генерал-маёра міліцыі Генадзя Васільевіча Пукова, - кажа Андрэй Анатольевіч. - Ён дапамагае павышаць эфектыўнасць дзейнасці супрацоўнікаў АУС у барацьбе са злачыннасцю і забяспечваць ахову грамадскага парадку, выконваць галоснасць і аб'ектыўнасць у ацэнцы працы міліцыі Мінскай вобласці. Дадам, што аддзел таксама ўзнагароджаны Дыпломам і Кубкам за ўдзел у Спартакіядзе УУС Мінскага аблвыканкама за 2022 год сярод аддзелаў 2-ой катэгорыі, якая заняла 1 ганаровае месца. Вялікая заслуга ў атрыманні ўзнагароды належыць і падпалкоўніку міліцыі Рыгору Рабцаву, які ўзначальваў РАУС да сярэдзіны снежня 2022 года.

Пераходны прыз уяўляе сабой вялікую крыштальную фігуру, полую ўнутры, вышыня якой 1 метр. Крыштальны фрагмент уверсе мае форму Мінскай вобласці. На ім нанесены буйныя гарады вобласці: Маладзечна, Барысаў, Салігорск, а ў цэнтры пазначаны горад Мінск.

Крыштальная фігура будзе захоўвацца ў РАУС Капыльскага райвыканкама на працягу года да прызнання лепшага падраздзялення за 2023 год. Пагадзіцеся, гэта цудоўны стымул узмоцнена і плённа працаваць супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў, каб і ў наступным годзе зноў пазмагацца за званне лепшых.

Варта адзначыць, што раней ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама адбылася калегія з удзелам Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, дзе ўзнагароды былі ўручаны Андрэю Мамчыцу і Рыгору Рабцаву начальнікам УУС Мінаблвыканкама генерал-маёрам міліцыі Аляксандрам Астрэйкам.

Абмяркоўваючы аператыўнае становішча, кіраўнік ведамства завастрыў увагу на працы з уразлівай катэгорыяй грамадзян - пажылымі людзьмі, на пытаннях прафілактыкі махлярстваў і кіберзлачынстваў.

Падчас сустрэчы Іван Уладзіміравіч падзякаваў асабоваму складу абласной міліцыі за службу, заклікаў не забываць аб заахвочванні дастойных, падтрымліваць ветэранаў. У сувязі з гэтым, у гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў і калектываў, якія праславіліся. Так, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2022 год лепшымі падраздзяленнямі прызнаны Капыльскі і Салігорскі РАУС.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы