Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Удзельнікі рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Зімовы маршрут» наведалі Капыльшчыну

07.02.2023

Капыльшчына прымала ўдзельнікаў рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Зімовы маршрут».

Арганізатарам выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады. Сёлета да праекту ў Мінскай вобласці далучыліся дзве каманды «Сэрца Поўначы» і «Натхненне». Першая адправілася ў экспедыцыю ў Нясвіжскі і Капыльскі раёны, другая - у Слуцкі і Салігорскі.

– Мы рады, што сёлета Капыльшчына прымае такі значны і шматгранны маладзёжны праект, які закранае і прафарыентацыю, і патрыятычнае выхаванне. Гэта тым больш сімвалічна ў Год міру і стварэння, - адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч.

Атрад «Сэрца Поўначы» аб'яднаў 19 студэнтаў з розных куткоў Беларусі. Упершыню ў гэтым годзе да праекту далучыліся і студэнты з Расіі: Капыльшчыну наведала прадстаўнік аднаго з самых буйных гарадоў Расіі - Омска. Камісар - Архіп Змітраковіч, камандзірам атрада абраны Максім Дзяменцьеў, хлопцы з'яўляюцца студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Знаёмства з нашым краем пачалося з агляднай экскурсіі па горадзе Капылi. Рабяты прайшлі па маршруце «Як помнік былога, як быль» і азнаёміліся з экспазіцыямі раённага краязнаўчага музея. На працягу двух дзён байцы атрада правялі насычаныя мерапрыемствы для навучэнцаў Семежаўскай і Цімкавіцкай сярэдніх школ. Тут студэнты зладзілі для рабят майстар-клас па твістынгу, пляценню фенечак, правялі «Вясёлыя старты», шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў, тэматычных і ваенна-патрыятычных заняткаў. Прадстаўнікі студэнцкай моладзі таксама падрыхтавалі для навучэнцаў канцэрт, які прайшоў на адным дыханні і падарыў гледачам шмат незабыўных уражанняў.

Знаёмства маладых людзей з нашым раёнам працягнулася ў сценах раённага цэнтра ткацтва, дзе ўдзельнікі праекта даведаліся пра гісторыю стварэння ткацкага рамяства, аб ткачыхах, якія праславілі Семежава і Капыльскі раён, бо працы тутэйшых майстрых ведаюць далёка за межамі Беларусі.

Асабліва цікавым стаў таварыскі матч паміж байцамі каманды «Сэрца Поўначы» і навучэнцамі каледжа. Гульня аказалася напружанай і відовішчнай, першынство пераходзіла ад адной каманды да іншай. Кожная з якіх старалася апынуцца ў лідэрах, дэманстравала сваю шпаркасць, спрыт, цягавітасць і, вядома ж, трапнасць. А галоўны вынік таварыскай сустрэчы - пазітыўны настрой і праведзены з карысцю час.

Па ходзе маршруту байцы студ-атрада таксама правялі працоўную акцыю ў Капыльскім дзяржаўным каледжы. Узброіўшыся неабходным інвентаром, студэнты прыводзілі ў парадак тэрыторыю сядзібы «Мядовая заімка»: прыбіралі апалыя галінкі, збіралі смецце, зграбалі апалае лісце. Працавалі ўсё дружна і з задавальненнем. Увогуле, весела і з карысцю бавілі час.

Рэспубліканскі патрыятычны праект «Зімовы маршрут», які праводзіўся з 25 па 31 студзеня, - гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на станаўленне грамадзянскай пазіцыі моладзі, рэалізацыю іх працоўнага, камунікатыўнага і творчага патэнцыялу. Сёлета ён аб'яднаў амаль 150 актыўных маладых людзей з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а гэта сем працоўных калектываў. Асноўная канцэпцыя праекта - арганізацыя мерапрыемстваў з насельніцтвам па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі ў малых населеных пунктах, развіццё маладзёжных ініцыятыў, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, прафарыентацыя і мн. інш.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы