Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Як не стаць ахвярай махляроў, распавяла загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Капыльскага ТЦСАН

02.03.2023

Апошнім часам пачасціліся выпадкі злачынстваў, калі ў дамы да пажылых людзей, інвалідаў пад выглядам сацыяльных работнікаў пранікаюць ашуканцы. Пажылыя даверлівыя людзі - гэта самыя лёгкія ахвяры для любога ашуканца.

Каб не стаць ахвярамі ашуканцаў, зважайце на сітуацыі, якія павінны вас насцярожыць.

— Незнаёмец прадстаўляецца сацыяльным работнікам і паведамляе аб надбаўцы да пенсіі, нейкай разавай выплаты або прэміі. Просіць вас прадставіць яму свае пашпартныя даныя, рэквізіты банкаўскай карткі і г.д.

— Вам прапануюць набыць прадукты ці тавары па непраўдападобна нізкіх «ільготных» коштах, просяць напісаць спіс неабходнага і спрабуюць узяць буйны задатак.

ПАМЯТАЕЦЕ, у кожнага работніка Капыльскага ТЦСАН ёсць пасведчанне з пячаткай і фатаграфіяй, а таксама забяспечаны спецыяльным адзеннем (камізэлька шэра-чырвонага колеру з лагатыпам «САЦЫЯЛЬНАЯ СЛУЖБА Капыльскі раён»).

Да таго, як адчыніць дзверы незнаёмцу, спытайце, якую арганізацыю ён прадстаўляе, яго прозвішча, патрабуйце паказаць дакументы. Калі ён не адказвае на вашы пытанні, адмаўляецца прадставіцца і прадставіць дакументы, патэлефануйце ў названую ім арганізацыю і ўдакладніце, ці працуе ў іх такі чалавек і ці накіроўвалі яго да вас. Не тэлефануйце па нумары тэлефона, які называе вам незнаёмы. Усе неабходныя даведачныя нумары тэлефонаў арганізацый і служб захоўвайце побач са сваім тэлефонным апаратам. Але, калі ж усё ж такі незнаёмец прадставіўся сацыяльным работнікам, і ў вас узніклі сумневы ці падазрэнні вы можаце патэлефанаваць у ДУ «Капыльскі ТЦСАН» па тэл. 25783, 20726.

Аксана Гузава

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы