Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэлегацыя Капыльскага раёна прыняла ўдзел у зімовым спартыўным свяце «Мінская лыжня–2023»

02.03.2023

Больш за дзве сотні матываваных на перамогу ўдзельнікаў, тысячы гледачоў, мора добрага настрою і шчырых усмешак — у рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» прайшла «Мінская лыжня–2023». Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

У складзе каманды Мінскай вобласці — галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама Валерыя Леўс. Пахварэць, у тым ліку і за зямлячку, на «Мінскую лыжню» прыбыла і дэлегацыя Капыльшчыны.

Пры каласальнай падтрымцы гледачоў на старт выйшлі прадстаўнікі вышэйшых органаў улады, розных міністэрстваў і ведамстваў, камітэтаў і сілавых структур, а таксама адданыя аматары зімовых відаў спорту — усяго каля шасці дзясяткаў каманд. І нават надвор'е, якое наладзіла выпрабаванне снежнай завеяй, ніколькі не сапсавала свята. Хутчэй дадало яму асаблівы каларыт: біятлонныя гонкі сталі сапраўдным выпрабаваннем характару, праверкай сілы і волі.

У выніку ў тройцы лідэраў, якія занялі месцы на пастаменце ў рамках афіцыйнага заліку сярод прадстаўнікоў вышэйшых органаў улады, - каманды Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Мінгарвыканкама.

Традыцыйна паспяхова на лыжні паказала сябе і дружына Аляксандра Лукашэнка. У яе складзе — вядомыя беларускія спартсмены Сяргей Новікаў, Людміла Калінчык і Вольга Назарава. На гэты раз каманда Прэзідэнта выступала па-за конкурсам. Можна сказаць, што гэта быў своеасаблівы майстар-клас ад знакамітых спартсменаў і ўласны прыклад Кіраўніка дзяржавы, каб паказаць, наколькі важна ўдзяляць увагу фізкультуры і спорту, прытрымлівацца правілаў здаровага ладу жыцця. Аляксандр Лукашэнка параіў усім займацца лыжным спортам і далучаць да гэтага дзяцей.

Прэзідэнт паразмаўляў і з журналістамі, даў падрабязны каментар на кожнае з пытанняў. Іх было нямала і ўсе актуальныя. Журналісты згадалі аб Прыднястроўі як яшчэ аб адной патэнцыйнай гарачай кропцы. Бо ў інфармацыйным полі ўжо гучалі папярэджанні аб магчымай правакацыі, аб навале тэхнікі на ўкраінска-малдаўскай мяжы. У сувязі з гэтым у Кіраўніка дзяржавы спыталі, ці магчыма, на яго думку, што Украіна адкрые другі фронт. «Я ў гэта не веру, - сказаў беларускі лідэр. - Гэта ім невыгодна. Захад хацеў бы адным ударам вырашыць праблему з Расіяй і ў Прыднястроўі закрыць гэту «шэрую дзірку», як яны кажуць, і аб'яднаць Малдову, запіхнуць яе ў Румынію ці зрабіць празаходняй. Гэта іх мэта. Украінцам гэта не трэба. Я не веру, што ўкраінцы адурэюць і развяжуць нейкі другі фронт».

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў і фэйкавыя ўкідванні аб стратэгіі Расіі ў дачыненні да Беларусі, што нібыта звязана з паглынаннем да 2030 года. «У нас ёсць свая стратэгія? Ёсць. У Расіі (ядзерная буйная дзяржава) ёсць свая стратэгія? Ёсць. І ў Расіі ў дачыненні да Беларусі ў тым ліку ёсць свая стратэгія - жыць, як са сваімі братамі, у мiры і сяброўстве. 100 працэнтаў. Я ў гэтым «катле» цалкам варуся і ўдзельнічаю ў гэтым», - заявіў беларускі лідэр.

Пагаварылі і пра закрыццё Польшчай руху праз мяжу. «Гэтыя звар'яцелыя нават не думаюць, калі робяць нейкі крок, - адрэагаваў беларускі лідэр. - Хочаце вы нашкодзіць Расіі - паспрабуйце, у вас ёсць мяжа з Калінінградскай вобласцю. Беларусі хочаце нашкодзіць - нашкодзьце тут, у нас жа вялізная, тысячу кіламетраў мяжа. Але што ж вы адсякаеце тых, хто вас корміць? Казахстан сёння, асабліва калі ўвялі санкцыі супраць вуглевадароду ў Расіі, забяспечвае Еўропу вуглевадародамі, нафтай. Навошта ж вы іх высеклі? Людзі страцілі працу».

Уражаннямі ад свята дзеляцца капыляне, якія пабывалі ў «Раўбічах».

Дар'я ПТАШУК, аператар электроннага набору і вёрсткі рэдакцыі газеты «Слава працы»:

— Арганізацыя свята на вышэйшым узроўні. Наогул, на «Мiнскай лыжні» я не ўпершыню, але кожны раз імпрэза праходзіць па-рознаму. Сёлета быў зроблены акцэнт на масленічныя гулянні. Але, вядома, самай захапляльнай заўсёды была і застаецца лыжная гонка. На трыбунах сярод заўзятараў - неверагодная атмасфера.

Марына КРЭПСКАЯ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

— Безумоўна, свята ўразіла. Гэта маштабнае і выдатна арганізаванае мерапрыемства, якое папулярызуе здаровы лад жыцця, дае зарад бадзёрасці і настрою. Да таго ж, аб'ядноўвае балельшчыкаў у адно цэлае. Я сама ў юнацтве займалася лыжамі, таму біятлон - гэта адзін з маіх любімых відаў спорту. Вельмі ганарымся Валерыяй Леўс, якая ўвайшла ў склад каманды Мінскай вобласці. Адзначу, што яна - актыўны член прафсаюза.

Ведай нашых!
Антон Смольскі перамог у кваліфікацыі суперпасьюта на PARI чэмпіянаце Расіі ў Іжэўску. Спартсмен прайшоў дыстанцыю за 10 хвілін і 38,5 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на двух агнявых рубяжах. Другім стаў Эдуард Латыпаў, які саступіў 8,2 секунды пры 2 промахах.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы