Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Віялета Астрэйка ўдастоена звання «Вучань года Мінскай вобласці-2022»

03.03.2023

Адзінаццацікласніца гімназіі №1 г. Капыля Віялета Астрэйка — яркая і неардынарная асоба. Дзейная, камунікабельная дзяўчына, з шырокім даляглядам і вялікім імкненнем да самаадукацыі.

Юная гімназістка з'яўляецца старшынёй Маладзёжнага парламента пры Капыльскім раённым Савеце дэпутатаў. Да таго ж, удастоена звання «Вучань года Мінскай вобласці-2022».

Віялета ўмее згуртаваць вакол сябе аднакласнікаў, праявіць ініцыятыву, дабіцца намечаных вынікаў. Ёй цікавы новыя веды, дзякуючы чаму яна паспяхова рэалізуе сябе ў розных сферах дзейнасці. Гімназістка была ўдастоена гонару ўсталяваць таблічку з QR-кодам каля помніка воінам-вызваліцелям разам з арганізатарамі рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства», якую Капыльшчына прымала ў лістападзе мінулага года. Аптымізм - характэрная рыса школьніцы.

Адзінаццацікласніца прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, з'яўляецца пастаяннай удзельніцай акцый, якія праводзяцца Капыльскім РК ГА «БРСМ», а таксама членам маладзёжнага атрада аховы правапарадку і валанцёрскага атрада «Добрае сэрца». Не чужая юнаму таленту і даследчая дзейнасць. Так, летась стала пераможцам раённага конкурсу даследчых работ у секцыі «Літаратуразнаўства». Віялеце цікавы мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай, духоўна-маральнай, экалагічнай накіраванасцяў і многія іншыя.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы