Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навасёлкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт стаў пераможцам абласнога агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва

03.03.2023

Навасёлкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт стаў пераможцам абласнога агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2022 год.

Навасёлкаўскі ФАП заваяваў пальму першынства сярод пунктаў з колькасцю абслугоўваемага насельніцтва менш за 500 чалавек. Што і нядзіўна, бо некаторы час таму медыцынскае падраздзяленне пераехала ў будынак мясцовай школы, пад яго адвялі прасторныя і светлыя памяшканні былых школьных майстэрняў, папярэдне іх адрамантаваўшы.

Без малога сорак гадоў працуе там фельчар вышэйшай катэгорыі Наталля Сельвановіч, яна ж і загадвае ФАПам. У яе на ўчастку - 420 чалавек. І кожнаму з іх Наталля Эдуардаўна гатова аказаць своечасовую дапамогу, а часам проста выслухаць і пабыць трошкі псіхолагам.

Сёння ў медыцынскім падраздзяленні можна прайсці флюараграфію і прафагляд для жанчын. А дыспансерызацыяй ахоплена амаль сто працэнтаў насельніцтва. Пры ФАПе працуе аптэчны пункт, дзе можна набыць самыя неабходныя медпрэпараты.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы