Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сяргей Пілішчык: «Толькі працай мы пабудуем моцную краіну»

06.03.2023

Час падвядзення вынікаў - гэта своеасаблівы рубеж, які дазваляе не толькі ацаніць ужо зробленае, але і паставіць мэты на будучыню.

Пра тое, якім быў 2022 год для працаўнікоў Капыльшчыны, у інтэрв'ю са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем ПІЛІШЧЫКАМ.

– Сяргей Міхайлавіч, мiнулы год для жыхароў Капыльшчыны, як і для ўсіх беларусаў, быў няпростым: мы сутыкнуліся з мноствам выклікаў і выпрабаванняў.

– Сапраўды, гэты год шмат чаму нас навучыў. Мы пераканаліся ў магчымасці вырашэння праблемных пытанняў і навучыліся рабіць гэта разам, калі кожны выконвае, дакладна прадстаўляе мэты ўсяго калектыву, раёна ў цэлым і аб'ядноўваецца з калегамі для іх дасягнення. У Год гістарычнай памяці нам удалося не толькі захаваць тое, што зроблена агульнымі намаганнямі, але і дабіцца новых працоўных перамог, абараніць і памножыць культурны здабытак, традыцыі, гістарычную спадчыну і прыродныя багацці.

– На Капыльшчыне няма буйных прамысловых прадпрыемстваў, раён пераважна аграрны, таму асноўная задача заключаецца ў развіцці сельскай гаспадаркі. Якая сітуацыя ў аграрнай сферы?

– Хачу адзначыць, што кіраўніцтва вобласці высока ацаніла наш раён на фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Стоўбцах, і шмат нашых землякоў было адзначана прызамі і прэміямі. Выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі, работ і паслуг за 2022 год склала больш за 300 мільёнаў рублёў ці 124% да ўзроўню 2021 года. Па валавым зборы збожжа раён штогод перавышае 100-тысячную мяжу і ўваходзіць у дваццатку лідэраў у рэспубліцы. Мінулы год не стаў выключэннем - валавы збор збожжа разам з кукурузай склаў 160 тысяч тон. Акрамя таго, раён з'яўляецца лідэрам у вобласці па вырошчванні рапсу і цукровых буракоў. Пад гэтыя культуры ў нас занята 7 тысяч гектараў, валавы збор у 2022 годзе склаў больш за 230 тысяч тон, а гэта - 20% ад усёй абласной вытворчасці. Мы з'яўляемся базавай сыравіннай зонай для Слуцкага цукрарафінаднага камбіната, працуем і з Гарадзейскім цукровым камбінатам. А тон у рабоце галіны задаюць такія сельгаспрадпрыемствы, як ААТ «Капыльскае», «Прэснакі», «Прагрэс 2010», філіял «Лакнея». Там ёсць усё для вытворчасці сельгаспрадукцыі высокай якасці.

– Як складваецца сітуацыя ў жывёлагадоўлі?

- За 2022 год пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 102%. Вытворчасць свіней склала 109%, птушкі - 205%. Валавая вытворчасць малака ўзрасла на 108 працэнтаў. У 2022 годзе актыўна вялося будаўніцтва новых малочнатаварных комплексаў з сучасным абсталяваннем. На этапе ўводу ў эксплуатацыю знаходзяцца тры малочнатаварныя комплексы ў ААТ «Піянер-Агра» і «Семежава», ЗАТ «Жыліхава», яшчэ тры будуюцца ў ААТ «Прагрэс 2010», «Старыца-Агра», «Капыльскае», праектуецца і хутка пачнецца будаўніцтва ва УП «ПIК-Лясное». Таксама ў мінулым годзе ўведзены ў строй тры новыя зернесушыльныя комплексы ў ААТ «Піянер-Агра», «Семежава», філіяле «Рудное» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс».

– Як ва ўмовах рэзкіх эканамічных змен, палітычных санкцый вытрымлівае выпрабаванне прамысловасць раёна?

- Упэўнены: лічбы адлюстроўваюць дастойную работу прадпрыемстваў Капыльшчыны. За 2022 год выраблена прадукцыі на 20 мільёнаў рублёў ці 125% да ўзроўню 2021 года. Экспарт тавараў склаў 140 працэнтаў да ўзроўню 2021 года. У эканоміку раёна за кошт усіх крыніц фінансавання прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму больш за 137 мільёнаў рублёў. Паказчык па рознічным тавараабароце склаў больш за 100 мільёнаў рублёў ці 100% да ўзроўню мінулага года. Сукупныя паступленні даходаў у бюджэт раёна выкананы на 125 працэнтаў пры заданні 108 працэнтаў. Напрыклад, Капыльскі кааппрам вырабляе шырокі асартымент прадукцыі. Па выніках 2022 года выпушчана прадукцыі на 13 мільёнаў рублёў, дынаміка ў супастаўных цэнах да ўзроўню папярэдняга года склала каля 130 працэнтаў. За кошт вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі выканана заданне па імпартазамяшчэнні на 110 працэнтаў. Па выніках працы штогод прадукцыя прадпрыемства атрымлівае высокія ўзнагароды.

За 2022 год Капыльскім філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» перапрацавана каля 150 тысяч тон малака (сярэднедзённы аб'ём каля 390 тон). Аб'ём таварнай прадукцыі ў дзейнiчаючых цэнах за 2022 год склаў звыш 146 мільёнаў рублёў. Гэта экспартаарыентаванае прадпрыемства. Прадукцыя пастаўляецца ў такія краіны, як Расійская Федэрацыя, Казахстан, Арменія, Кітай і іншыя. Рэзультатыўнасць работы калектыву штогод пацвярджаецца залатымі медалямі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Лідэрам у рэспубліцы з'яўляецца і Капыльскі вопытны лясгас. У 2022 годзе забяспечаны рост вытворчасці таварнай прадукцыі на ўзроўні амаль 110% да ўзроўню папярэдняга года, выручка ад яе рэалізацыі, а таксама выкананых работ і паслуг атрымана ў суме 20 мільёнаў рублёў, а гэта 102% да планавага задання. Доля экспартных паставак склала 53 працэнты.

- Адным з найважнейшых этапаў развіцця раёна з'яўляюцца будаўніцтва і рамонт жылля. Як Вы ахарактарызуеце сітуацыю ў гэтым напрамку?

- За апошні год уведзена ў эксплуатацыю 7 тысяч квадратных метраў жылля (155% ад задання на год). Выканана будаўніча-мантажных работ на 67 мільёнаў рублёў або 125% у супастаўных цэнах да ўзроўню 2021 года. За 2022 год Капыльскай ЖКГ уведзены пасля капітальнага рамонту 4 жылыя дамы агульнай плошчай каля 5 тысяч квадратных метраў. У мінулым годзе пабудаваны тры станцыі абезжалезвання ў в. Слабада-Кучынка, в. Жукі, аг. Пясочнае, што дазволіла забяспечыць тысячу жыхароў якаснай вадой.

– Ці створаны ў раёне камфортныя ўмовы для развіцця бізнесу?

– На пачатак 2023 года ажыццяўляюць дзейнасць 815 суб'ектаў гаспадарання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, з іх 666 індывідуальных прадпрымальнікаў і 143 мікра- і малых арганізацый, 6 арганізацый сярэдняга прадпрымальніцтва. Найбольшая колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў занята ў сферы паслуг - 188, рознічным гандлі - 276, будаўніцтве - 85, перапрацоўчай прамысловасці - 27. У раёне працуе 35 фермерскіх гаспадарак. Ад суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу мы атрымалі больш за 11 мільёнаў рублёў.

– Сяргей Міхайлавіч, ці рэалізоўваліся на Капыльшчыне інвестыцыйныя праекты?

– Так, у 2022 годзе рэалізоўвалася 8 такіх праектаў, рэалізацыя аднаго інвестпраекта завершана, асвоена больш за 57 мільёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Зараз на тэрыторыі нашага раёна рэалізуецца 2 буйныя інвестыцыйныя праекты. Адзін з іх - будаўніцтва сучаснага комплексу па вытворчасці мяса індычкі, якое рэалізуе агракамбінат «Дзяржынскі». Гэта сучаснае тэхналагічнае прадпрыемства з замкнёным цыклам вытворчасці ад куранят да дыетычнага прадукта глыбокай перапрацоўкі. У 2022 годзе сума інвестыцый склала каля 46 мільёнаў рублёў. Аб'ект пакуль запушчаны часткова: у снежні 2022 года ўчынілі першы планавы забой птушкі і атрымалі дыетычнае мяса. Калі комплекс адкрыецца поўнасцю, там з'явіцца каля 450 працоўных месцаў з заработнай платай да 2500 рублёў. Прадпрыемства штогод будзе атрымліваць каля 20 тысяч тон мяса індычкі. У 2024 годзе комплекс пачне працаваць на поўную магутнасць.

Другі інвестпраект - «Стварэнне інавацыйнай вытворчасці сухога малака з капілярна-сітаватай структурай», які рэалізуецца Капыльскім філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». З моманту рэалізацыі ён дазволіў прыцягнуць інвестыцый больш чым на 21 мільён рублёў. Тэрмін рэалізацыі праекта 2021-2023 гады.

– Сяргей Міхайлавіч, важная роля ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва належыць сельскім выканкаму і Саветам дэпутатаў. Як спрацаваў дэпутацкі корпус?

– У 2022 годзе праведзена значная работа па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Знесена 70 пустых жылых дамоў, убрана і пахавана больш за 400 стыхійных смеццязвалак, устаноўлены новыя платы агульнай працягласцю больш як 8 тыс. метраў. Актыўна вядуцца работы па азеляненні тэрыторый сельсаветаў: за 2022 год пасаджана больш за 2 тысячы дрэў і кустоў. Трэба адзначыць працу Пацейкоўскага, Слабада-Кучынскага і Семежаўскага сельсаветаў.

– Важным прыярытэтным напрамкам з'яўляецца і развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Як Вы яго ахарактарызуеце?

– Дзякуючы нашым педагогам падрастае новае пакаленне актыўнай, творчай, амбіцыйнай моладзі. Па выніках 2022 года 14 выпускнікоў узнагароджаны залатым і сярэбраным медалямі. Па выніках вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання 2 выпускнікі атрымалі 100 балаў. Такая стабільнасць захоўваецца ўжо 4 гады. Усяго навучэнцамі ўстаноў адукацыі раёна было заваявана каля 100 дыпломаў рознай ступені на абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

– Нельга не сказаць і аб спартыўнай сферы.

– Значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база. Сумарны аб'ём фінансавання, накіраваны на развіццё адукацыі і спорту ў 2022 годзе, склаў 500 тысяч рублёў. Набыла новае аблічча біятлонная траса ў зоне адпачынку. Паспяхова выступаюць выхаванцы Капыльскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Толькі летась заваявана больш за 80 прызавых месцаў на спаборніцтвах розных узроўняў па біятлоне і футболе. Навучэнцамі спартыўнай школы аграпрамысловага комплексу здабыта 60 перамог і заваяваны прызавыя месцы ў спаборніцтвах па лыжных гонках і лёгкай атлетыцы.

– Мы не забываемся і пра культурны складнік.

- Безумоўна. Творчыя калектывы паспяхова прадстаўлялі раён на розных імпрэзах. Усяго было заваявана звыш 30 узнагарод на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах і фестывалях.

– Сяргей Міхайлавіч, якія будуць Вашы пажаданні працаўнікам раёна.

– Мы павінны ўсведамляць, што канчатковы вынік залежыць ад нашай працы і стаўлення да справы. Тыя паказчыкі, якія прыняты рэгіёнам, выканальны. Зыходзячы з іх, мы будуем стратэгію далейшага развіцця. А вынік залежыць ад кожнага працаўніка раёна: маладога спецыяліста, які дае сучасны імпульс, ветэранаў працы.

Гэты год аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка Годам міру і стварэння. Бо найвышэйшымі каштоўнасцямі для ўсіх нас з'яўляюцца мір, суверэнітэт і незалежнасць. Толькі мірнай працай мы пабудуем моцную краіну.

Паважаныя працаўнікі Капыльшчыны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні ў гэта цудоўнае свята. Няхай у вашых калектывах і дамах заўсёды прысутнічаюць пазітыўны настрой, цяпло і камфорт, згода і разуменне!

Дыяна ТКАЧЭНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы