Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раённы злёт перадавікоў сабраў прадстаўнікоў усіх сфер дзейнасці Капыльшчыны

07.03.2023

Гэтыя людзі і калектывы сапраўды заслугоўваюць самай высокай пахвалы і права называцца лепшымі працаўнікамі раёна, бо менавіта яны штодня ўкладваюць сваю працу, прафесіяналізм і творчы патэнцыял у развіццё рэгіёна.

Яшчэ да пачатку ўрачыстага мерапрыемства, якое адбылося ў РЦК, на цэнтральнай плошчы раскінулася своеасаблівая выстава найноўшай і самай магутнай сельскагаспадарчай тэхнікі, на якой сёння працуюць работнікі аграрнай галіны. А ў фае цэнтра культуры гасцям свята прапаноўвалі прадэгуставаць прадукцыю, якая вырабляецца перапрацоўчымі прадпрыемствамі раёна. Гэта сыры ад Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», каўбасныя і мучныя вырабы кааппрама, мясныя дэлікатэсы ад ААТ «Капыльскае», а таксама разнастайныя смачнасці ад райспажыўтаварыства.

З цёплымі словамі прывітання да годных працаўнікоў звярнуўся старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. У сваім выступленні кіраўнік раёна спыніўся на выніках работы асноўных сфер дзейнасці рэгіёну і адрасаваў віноўнікам урачыстасці словы падзякі за працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт.

— Наша задача — захаваць і зберагчы тое, што зроблена агульнымі намаганнямі, а таксама дабівацца новых працоўных перамог. Усё тое, чаго мы дасягнулі ў мінулым годзе, стварыла добрую базу для далейшага развіцця вытворчага сектара, сацыяльнай сферы і паляпшэння якасці жыцця людзей, - адзначыў Сяргей Міхайлавіч і выказаў надзею, што якія б выклікі нам ні рыхтаваў 2023 год, дзякуючы згуртаванасці, сумесным намаганням і працы ў адной камандзе, усё абавязкова атрымаецца.

Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаныя ўзнагароды з рук кіраўніка раёна атрымалі лепшыя па прафесіі па выніках мінулага года і пераможцы раённых спаборніцтваў сярод працаўнікоў і калектываў розных сфер.

Удзельнікаў злёту перадавікоў таксама вітаў генерал-маёр юстыцыі, начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Андрэй Ліс. Словы падзякі працаўнікам Капыльшчыны ён адрасаваў ад губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына.

— Капыльскі раён па выніках мінулага года дасягнуў добрых паказчыкаў не толькі ў аграрнай сферы, але і ў іншых галінах эканомікі. У цэлым уклад працаўнікоў раёна ў валавы прадукт Мінскай вобласці вельмі значны, - адзначыў Андрэй Ліс.

У пацвярджэнне сваіх слоў Андрэй Іванавіч уручыў узнагароды. Ганаровай граматы Мінаблвыканкама ўдастоены настаўнік па класе гітары Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Канаплянік, загадчыца МТК «Рымашы» УП «ПIК-Лясное» Таццяна Гарнастай і начальнік цэха дрэваапрацоўкі Капыльскага вопытнага лясгаса Аляксандр Козіч. Некаторым іншым уручаны падзякі старшыні Мінаблвыканкама.

Безумоўна, вялікі ўклад і тых кіраўнікоў, якія ў розныя гады старшынствавалі на Капыльшчыне. На свята працы прыехалі некаторыя з іх. Міхаіл Бода, які сёння ўзначальвае Мінскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, стаяў на чале нашага раёна з 2002 па 2010 год. Уладзімір Сасноўскі быў старшынёй райвыканкама з 1986 па 1994 год, а Анатоль Уласевіч — з 1999 па 2002 год. Былым кіраўнікам уручылі сувеніры ад гасціннай Капыльскай зямлі.

— Пасада старшыні райвыканкама пакінула ў маёй душы незгладжальны след. Гэта праца вельмі складаная, але ў той жа час цікавая. І сёння я не перастаю цікавіцца жыццём Капыльшчыны, пра ўсе навіны даведваюся са старонак раённай газеты «Слава працы», - адзначыў Уладзімір Сасноўскі.

На ўрачыстасць былі запрошаны і дэлегацыі з суседніх раёнаў — Клецкага, Уздзенскага і Нясвіжскага. Ад усіх гучалі словы віншаванняў і падзякі.

Добры настрой на працягу ўсяго злёту перадавікоў яго ўдзельнікам і гасцям дарылі лепшыя творчыя калектывы раёна. Мерапрыемства атрымалася гасцінным, шчодрым і маляўнічым. А на заканчэнне ўрачыстасці — канцэрт ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Свята скончылася і стала чарговай перавернутай старонкай летапісу Капыльскага краю. Але расслабляцца не трэба — наперадзе новыя задачы, здзяйсненні і перамогі, дасягненне якіх залежыць ад сумесных намаганняў кожнага з нас.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы