Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Асцярожна - пераезд: ДАІ нагадвае пра бяспеку на чыгунцы

14.03.2023

З 14 па 16 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне гібелі і траўматызму грамадзян на чыгунцы і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах.

Падчас мерапрыемства інспектары ДАІ ажыццяўляюць дзяжурства на чыгуначных пераездах з мэтай выяўлення вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху пры праездзе чыгуначных пераездаў. Нагадваем, што за парушэнне правілаў праезду чыгуначных пераездаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.10 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 б.в.

Так, летась 26.09.2022 каля 07:00 гадзін, у Смалявіцкім раёне, 27-гадовы кіроўца Opel, рухаючыся паблізу вёскі Падыгрушша, пры пад'ездзе да чыгуначнага пераезду не пераканаўся ў адсутнасці надыходзячага транспарту, пры забараняючым сігнале святлафора выехаў на пераезд, дзе сутыкнуўся з электрацягніком. У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю.

З пачатку г.г. ДТЗ на чыгуначных пераездах на тэрыторыі Мінскай вобласці не зарэгістравана.

Як правіла, прычыны аварый на чыгуначных пераездах адбываюцца ад няведання, або невыканання вадзіцелямі аўтатранспартных сродкаў правілаў дарожнага руху, таксама адсутнасці вопыту ваджэння транспартных сродкаў, не выключэннем з'яўляюцца спалох і разгубленасць вадзіцеля пры спыненні аўтамабіля на пераездзе і бачаннi надыходзячага лакаматыва.

Такім чынам, асноўнымі прычынамі гібелі і траўміравання вадзіцеляў транспартных сродкаў чыгуначным транспартам з'яўляецца іх асабістая недысцыплінаванасць.

Вадзіцелі, памятайце! Толькі строгае выкананне правіл дарожнага руху і павышаная ўвага за рулём дапамогуць пазбегнуць падобных ДТЗ!

АДАІ Капыльскага РАУС

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы