Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Капыльшчыне па традыцыі ўручылі пашпарты юным жыхарам раёна

16.03.2023

Штогод дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь збірае актыўных, таленавітых і мэтанакіраваных хлопчыкаў і дзяўчынак Капыльскага раёна. У гэты знамянальны дзень у рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!» 20 навучэнцам агульнаадукацыйных навучальных устаноў горада і раёна ўручылі галоўны ў жыцці кожнага чалавека дакумент - пашпарт.

Павіншаваць хлопцаў прыйшлі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўша, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Вераніка Падневіч, першы намеснік начальніка Капыльскага РАНС Дзмітрый Шаўроў, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Камянко, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Валерыя Леўс і начальнік аддзела ЗАГС Вікторыя Траяновіч.

16 03 23 4

Прыбраныя і прыгожыя юныя капыляне прымалі віншаванні ад Сяргея Пілішчыка:

— Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - гэта вялікае дзяржаўнае свята. Асноўны Закон увасабляе гістарычную памяць беларускага народа, суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень вы, маладыя грамадзяне Капыльскага раёна, атрымалі свой першы важны ў жыцці дакумент - пашпарт грамадзяніна нашай краіны..

16 03 23 5

16 03 23 6

16 03 23 7

Арцём Ляўша дапоўніў, што дакумент, які сведчыць асобу, пацвярджае грамадзянства чалавека і дае магчымасць яму рэалізоўваць увесь комплекс правоў і свабод, замацаваных Асноўным Законам нашай дзяржавы. Гаворачы мовай юрыдычнай, грамадзянства - гэта ўстойлівая прававая сувязь чалавека з Рэспублікай Беларусь, якая выяўляецца ў сукупнасці ўзаемных правоў, абавязкаў і адказнасці за свае ўчынкі.

16 03 23 8

Са словамі падзякі ад моладзі выступіў навучэнец СШ № 2 г. Капыля Арцемій Карпеленя:

— Атрыманне пашпарта – важная і ўрачыстая падзея ў жыцці кожнага маладога чалавека. Мы – маладое пакаленне, па-сапраўднаму ўсведамляем ускладзеную на нас адказнасць. Усе свае сілы і веды мы аддамо на карысць сваёй Радзімы. Заўсёды і ва ўсім будзем кіравацца слаўнымі, працоўнымі і баявымі традыцыямі нашых бацькоў і дзядоў..

16 03 23 9

Пасля цырымоніі ўручэння пашпартоў школьнікі прамовілі клятву грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

16 03 23 10

16 03 23 11

16 03 23 12

16 03 23 13

У гэты дзень увазе хлопчыкаў і дзяўчынак таксама была прапанавана экспазіцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь»якую арганізавала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Ірына Пятровіч. Яна азнаёміла ўсіх прысутных з Асноўным Законам краіны..

16 03 23 14

Завяршальнай часткай мерапрыемства стала экскурсія ў раённы краязнаўчы музей, дзе старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Варанцова правяла экскурсію, пазнаёміўшы хлопцаў з выставай «Генацыд - злачынства без тэрміна даўнасці».

16 03 23 15

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы