Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раённы план мерапрыемстваў па навядзенні ў 2023 годзе парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў

17.03.2023

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне, якім зацвердзіў раённы план мерапрыемстваў па навядзенні ў 2023 годзе парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і адпаведныя заданні, выкананне якіх абавязковае для ўсіх суб'ектаў гаспадарання.

Пытанні арганізацыйныя

Створаны раённы штаб і прызначаны асобы, адказныя за кожны сельскі выканаўчы камітэт, якія будуць сачыць за ходам навядзення парадку на зямлі. За структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама замацаваны тэрыторыі г. Капыля для штомесячнага кантролю за санітарным станам, ходам выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку, за прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі - тэрыторыі г. Капыля і сельсаветаў для выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку.

Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнай установе «Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама, раённаму штабу і працоўным групам, сельвыканкамам даручана прадоўжыць штомесячныя абследаванні тэрыторыі раёна з мэтай выяўлення фактаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў, несвоечасовага скошвання пустазельнай расліннасці, невыкарыстання, самавольнага занятку зямельных участкаў, псуты зямель, самавольнага карыстання нетрамі, ненавядзення парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах, у населеных пунктах з прыняццем адпаведных мер па ліквідацыі парушэнняў і недахопаў.

…і гаспадарчыя

Будуць пасаджаны дрэвы і хмызнякі на тэрыторыях населеных пунктаў. Капыльскаму вопытнаму лясгасу, філіялу КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ №124», філіялу РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» - «ДЭУ №65», філіялу РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» - «ДЭУ №64», Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў неабходна правесці работу па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак на землях ляснога фонду і ў кантралюемых зонах дарог, забяспечыўшы рэгулярную ўборку і вываз цвёрдых камунальных адходаў, а таксама ветравальных і сухастойных дрэў, знішчэнне інвазіўных раслін.

Пастаўлена задача перад КУП «Капыльская ЖКГ» правесці падбуртоўку смецця на палігоне цвёрдых камунальных адходаў г. Капыля і міні-палігонах раёна, арганізаваць вываз смецця ў горадзе і населеных пунктах раёна.

А вось згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама месячнікі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый пройдуць на Капыльшчыне з 7 сакавіка па 30 красавіка і з 1 верасня па 31 кастрычніка 2023 года.

Кіраўнікам устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама прапанавана арганізаваць і правесці ў рамках месячнікаў 11, 18, 25 сакавіка, 1, 7, 14, 22 красавіка, а таксама 2 , 9, 16, 23, 30 верасня, 7, 14, 21, 28 кастрычніка мерапрыемствы з максімальным удзелам работнікаў і насельніцтва, вызначыўшы неабходныя аб'ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы.

Сяргей КОЗЕЛ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы