Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дыпломамі I ступені адзначаны прадстаўнікі Капыльскай ДШМ на міжнародным конкурсе «Фанфары Наднямоння-2023»

20.03.2023

Прадстаўнікі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў годна выступілі, прадэманстраваўшы віртуознасць і талент у III Міжнародным конкурсе ансамбляў і выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Фанфары Наднямоння-2023».

Выкладчык па класе флейта Уладзіслаў Каліноўскі і яго вучаніца Надзея Дубовік па выніках конкурсу ўзнагароджаны Дыпломамі I ступені.

– Мне заўсёды была цікавая гэтая тэма, – дзеліцца ўражаннямі Уладзіслаў Ігаравіч. – Вельмі падабаецца сольнае выкананне твораў і таму, калі ўбачыў, што можна прыняць удзел у конкурсе, падумаў: «А чаму б і не?» У розных узроставых катэгорыях былі прадстаўлены канкурсанты да 28 гадоў. Мая навучэнка Надзея, нягледзячы на юны ўзрост, выдатна дэманструе свае здольнасці ігры на духавым інструменце. Падалі заяўку і сталі працаваць над праграмай. Усведамляць важнасць і маштаб конкурсу было хвалююча, бо ён міжнародны. У ім прымалі ўдзел сольныя выканаўцы з замежных краін і Рэспублікі Беларусь.

У асноўны дзень гучалі канцэртныя і сольныя нумары канкурсантаў і ансамбляў на духавых і ўдарных інструментах. У намінацыі сольнае выкананне капыляне паказалі майстэрства па класе флейта. Уладзіслаў Каліноўскі іграў санату Іагана Себасцьяна Баха ў трох частках і беларускі твор «Забытая мелодыя» Ігара Мангушава. На-дзея Дубовік – твор Джузэпэ Вердзі «Травіята» і лірычную мелодыю Яўгена Глебава.

– Я ўпершыню стала ўдзельнікам такога маштабнага конкурсу, – кажа Надзея Дубовік. – Першапачаткова разумела, што трэба на высокім узроўні паказаць свае здольнасці і віртуознасць, не падвесці настаўніка. Безумоўна, было вельмі  трывожна, але дзякуючы падтрымцы Уладзіслава Ігаравіча справілася з пастаўленай задачай. Мы – справіліся! Гэта добры стымул рухацца далей, прымаючы ўдзел у падобных мерапрыемствах. Падтрымала прадстаўнікоў Капыльшчыны і канцэртмайстар Алена Мельнік.

Дарэчы, арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама, ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», ГА «Беларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў», ГА «Асацыяцыя выканаўцаў на народных духавых інструментах», Беларускі саюз музычных дзеячаў, міжнародная грамадска-навуковая арганізацыя «Міжнародная Акадэмія інфармацыйных тэхналогій» пры падтрымцы Міжнароднага фонду Юрыя Розума ў СНД.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы