Меркаваннем аб Пасланні Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу дзеліцца старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна КОЗІЧ:
— Кожнае слова Паслання — гэта любоў да свайго народа, клопат пра нас, беларусаў, сацыяльны дабрабыт. Галоўная каштоўнасць - чалавек, галоўная мэта - стварыць справядлівае грамадства. Мы павінны ісці сваёй дарогай, увасабляючы ў жыццё мірныя ініцыятывы. Гэта тыя ўстаноўкі, якія адгукнуцца ў сэрцы кожнага беларуса і дазволяць яму спакойна працаваць, гадаваць дзяцей, унукаў і захаваць веру ў мірную будучыню.
Крыніца «СП»