Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У сакавіку 2023 года стартаваў маладзёжны творчы конкурс «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць»

05.04.2023

У сакавіку 2023 года стартаваў маладзёжны творчы конкурс «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць», прымеркаваны да Года міру і стварэння, 80-годдзя з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго арганізатарам выступіла Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, суарганізатарамі – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Мерапрыемства накіравана на павышэнне ўзроўню ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, фарміраванне ў падрастаючага пакалення стваральных адносін да гісторыі сваёй краіны, папулярызацыю захавання гістарычнай памяці і аднаўлення гістарычнай праўды сярод падрастаючага пакалення.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна або ў складзе калектыву аўтараў (не больш за 5 чалавек).

Конкурс праводзіцца ў два этапы: рэгіянальны (01.03.2023–01.07.2023) і рэспубліканскі (16.10.2023–01.12.2023) у наступных намінацыях: «Лепшае даследаванне», «Лепшае эсэ», «Лепшы відэаролік».

Работы для ўдзелу ў рэгіянальным туры разам з заяўкамі трэба накіроўваць на электронныя адрасы арганізатараў - пракуратур абласцей і г. Мінска. Узнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў рэгіянальнага этапу мерапрыемства пройдзе з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2023 г. пераможцаў рэспубліканскага этапу конкурсу вызначаць з 4 па 25 снежня 2023 г.

З прыкладным пералікам тэм для творчых работ, патрабаваннямі да іх афармлення можна азнаёміцца ў Палажэнні аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць».

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы