Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

VIII Пленум Капыльскага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сабраў членаў пярвічных арганізацый

06.04.2023

VIII Пленум Капыльскага РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў раённым выканаўчым камітэце сабраў маладых, актыўных і мэтанакіраваных членаў пярвічных арганізацый.

Сярод галоўных пытанняў парадку дня Пленума - вызначэнне прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці маладзёжнага саюза на бліжэйшы год, якія садзейнічаюць пабудове дзяржавы для народа, забяспечыўшы эфектыўны ўдзел маладых людзей у грамадска-палітычным і культурным жыцці грамадства, развіццё пазітыўных ініцыятыў і падтрымку таленавітай моладзі ў працэсе рэалізацыі нацыянальных, дзяржаўных, рэгіянальных праграм.

Са справаздачай аб праведзенай працы за 2022 год выступіла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч:

– На 1 красавіка 2023 года ў склад Капыльскай РК ГА «БРСМ» уваходзіць 48 пярвічных арганізацый. 20 з іх ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, 1 - Капыльскім дзяржаўным каледжы, 12 - сельскагаспадарчых арганізацыях, 15 - ва ўстановах і арганізацыях райцэнтра. Агульная колькасць арганізацыі складае 851 чалавек. Праца па структуры маладзёжнай палітыкі ў раёне праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

– Я вельмі рада, што сёння ёсць такая форма працы, як дыялогавая пляцоўка, дзе разам з моладдзю абмяркоўваюцца надзённыя пытанні, уносяцца новыя прапановы, – гаворыць намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч . - Каштоўна, што на бягучы год вызначаны новыя мэты і задачы, правядзенне значных мерапрыемстваў патрыятычнай, спартыўнай, культурна-масавай накіраванасці і інш. Несумненна, патэнцыял любой маладзёжнай арганізацыі невычэрпны, важна толькі накіраваць яго ў патрэбнае рэчышча, падтрымаць і разам рэалізоўваць цікавыя праекты. Ёсць прапанова - уключыць у план мерапрыемстваў конкурс «Лідэр БРСМ» сярод навучэнскай і працуючай моладзі.

З дакладамі Аб рабоце першасных арганізацый у 2022 годзе і задачах на 2023 год расказалі сакратары: настаўнік СШ №3 г. Капыля Ірына Сташэўская і навучэнка гімназіі №1 г. Капыля Віялета Астрэйка.

Прыемным дадаткам у гэты дзень стала ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ 23 навучэнцам устаноў адукацыі горада і раёна, а таксама Падзяк лепшым першасным арганізацыям па выніках 2022 года за работу і тых, хто падтрымлівае і рэалізуе праекты Саюза моладзі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы