Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капцяеў Уладзімір прызначаны на пасаду намесніка начальніка Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

06.04.2023

Намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Бокун прадставіў новага намесніка начальніка Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Капітан унутранай службы Капцяеў Уладзімір Аляксандравіч прызначаны на пасаду намесніка начальніка Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Службу ў органах і падраздзяленнях па НС пачаў у 1999 годзе. Свой прафесійны шлях ён пачаў на пасадзе начальніка асобнага паста № 12 ваенізаванай пажарнай службы в.Камсамольскае Капыльскага раёна. У 2015 годзе змяніў род дзейнасці і сышоў у органы ўнутраных спраў. У апошнія гады служыў у аддзеле ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама на пасадзе старшага інспектара групы тылавога забеспячэння.

Прадстаўляючы новага намесніка начальніка аддзела, Віталь Вячаслававіч пажадаў поспехаў у працы на новай пасадзе.

Падчас сустрэчы работнік упраўлення пагутарыў з афіцэрскім складам аддзела. Неабходна выконваць пастаўленыя задачы і пастаянна працаваць над павышэннем узроўню прафесійнага майстэрства. Акрамя гэтага Віталь Вячаслававіч акцэнтаваў увагу на захаванні працоўнай і транспартнай дысцыпліны, папярэджанні бытавога траўматызму і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

У завяршэнні сустрэчы намеснік начальніка ўпраўлення падзякаваў калектыву за адказнасць і высокія вынікі ў службовай дзейнасці.

Паводле інфармацыі https://minobl.mchs.gov.by/novosti/

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы