Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыляне ўзнагароджаны на V пленуме Мінскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

11.04.2023

Лепшыя прадстаўнікі моладзі і ідэалагічны актыў Мінскай вобласці былі ўзнагароджаны на V пленуме Мінскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які нядаўна адбыўся ў Мінску. Сярод іх ёсць і капыляне.

Так, падзякай Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» узнагароджана першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Анастасiя Збіруховіч. Таксама падзякай як адна з лепшых адзначана пярвічка Капыльскага дзяржаўнага каледжа, узнагароду атрымала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Капыльскага дзяржаўнага каледжа Наталля Кудзелка.

Падчас пленума самая масавая маладзёжная арганізацыя Міншчыны падвяла вынікі і намеціла планы на будучыню. У яго працы прыняў удзел першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Тапдземір, старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі і іншыя.

11 04 23 47

Анастасія Збіруховіч і Наталля Кудзелка (у цэнтры) - у ліку дэлегатаў

Адным з яркіх момантаў мерапрыемства стала ўручэнне самым актыўным хлопчыкам і дзяўчынкам цэнтральнага рэгіёну білетаў Саюза моладзі. Ва ўрачыстай абстаноўцы іх атрымалі 11 чалавек.

Справаздачу аб праведзенай працы трымалі і першыя сакратары некаторых райкамаў. Расказалі, якія мерапрыемствы праводзяцца і як арганізавана работа з моладдзю на месцах.

Крысціна ЖОГАЛЬ

Фота з архіва РК ГА «БРСМ»

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы