Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім вопытным лясгасе пачаўся сезон лесакультурных работ

11.04.2023

Увесну гэтага года плануецца стварыць каля 150 га новых лясоў.

– Апошнім часам у лясной гаспадарцы акцэнтуецца ўвага на стварэнні лясных культур змешаных парод, – расказвае выконваючы абавязкі дырэктара, галоўны ляснічы Капыльскага вопытнага лясгаса Сяргей Мікалаеўскі. - У асноўным змешваем хваёвыя пароды з ліставымі, гэта спрыяе вывядзенню больш устойлівых да хвароб і шкоднікаў насаджэнняў. Лясныя культуры ў апошнія гады таксама ствараюцца з зачыненай каранёвай сістэмай. Досвед паказаў эфектыўнасць дадзенага спосабу і найбольшую прыжывальнасць высаджаных сеянцоў, у якіх пры пасадцы адбываецца мінімальнае траўміраванне каранёвай сістэмы. Сезон пасадак пачаўся. Высаджана ўжо каля 15 га новых лясоў. Але свае карэктывы ўносяць умовы надвор'я: мінусавыя тэмпературы, снег, дождж…

У стварэнні лясных культур ужо другі год выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі: комплекс механізаваных работ па падрыхтоўцы глебы і лесааднаўленні з магчымасцю далейшага механізаванага догляду маладога лесу. Каля 25 га участкаў будзе адноўлена пасля бураломаў, якія прайшлі летась.

З 8 красавіка па 15 красавіка 2023 года ў Мінскай вобласці праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», якая прысвечана Году міру і стварэння.

У Капыльскім вопытным лясгасе больш за пяцьдзесят тысяч новых дрэў плануецца высадзіць у рамках акцыі. Падрыхтавана больш за 10 участкаў для стварэння лясных культур агульнай плошчай каля 15 га. Асноўнай пародай ствараных лясных культур стане хвоя звычайная. Пры гэтым больш за 80% складуць змешаныя пасадкі, якія валодаюць большай устойлівасцю. Характэрна, што палова закладзеных у ходзе акцыі будучых лясоў будзе створана селекцыйным пасадачным матэрыялам.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. У лясніцтве забяспечаць валанцёраў усім неабходным: пасадачным матэрыялам, інвентаром, пальчаткамі, - а таксама пазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу. Добраахвотнікі таксама змогуць паўдзельнічаць ва ўборцы смецця і захламленасці, добраўпарадкаванні месцаў масавага адпачынку ў лясным фондзе.

Каб стаць удзельнікам акцыі

Не заставайцеся ўбаку і ўнясіце свой уклад у добраўпарадкаванне ляснога фонду нашай малой радзімы, прымножце лясныя багацці Капыльшчыны. Калі вы зацікавіліся акцыяй, звяртайцеся ў Капыльскі вопытны лясгас ці бліжэйшае лясніцтва на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама па тэлефонах:

25-3-39, (8-029) 147-70-88 – Таццяна Георгіеўна Канаплянік, намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце.

25-3-41, 25-3-42 – лесагаспадарчы аддзел.

42-2-45, (8-029) 170-01-08 – Бабаўнянскае лясніцтва, ляснічы – Алеся Дзмітрыеўна Казак.

39-1-45, (8-033) 347-43-47 – Калоўскае лясніцтва, в.а. ляснічага - Максім Аляксандравіч Казак.

51-7-68, (8-029) 108-19-76 – Капыльскае лясніцтва, ляснічы – Ігар Мікалаевіч Бахта.

24-3-45, (8-029) 686-71-12 – Орлікаўскае лясніцтва, ляснічы – Аляксей Вячаслававіч Камар.

41-8-26, (8-044) 786-46-20 – Старыцкае доследна-вытворчае лясніцтва, ляснічы – Васіль Рыгоравіч Гаргун.

Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧАНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы