Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Работнікі Капыльскага ЖКГ прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па навядзенні парадку ў горадзе

11.04.2023

Вось і надышлі сапраўды цёплыя вясновыя дзянькі, якія цешаць яркім сонечным святлом, першацветамі і дрэвамі з набраклымі пупышкамі, якія вось-вось пачнуць прачынацца ад глыбокага сну. Усё б нічога, але разам з гэтай цудоўнай прыгажосцю пасля растаючага снегу на паверхні зямлі раз-пораз паказваюцца і іншыя прадвеснікі вясны: недакуркі цыгарэт, абгорткі з-пад цукерак, пустыя пластыкавыя і шкляныя бутэлькі і шмат чаго іншага. А так хочацца прагуляцца па чыстым, светлым і добраўпарадкаваным родным Капылі.

Мала хто ўбачыўшы на зямлі ляжачую паперу нахіліцца, каб падняць і выкінуць яе ў побач стаячцю ўрну, але працаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі не абыдуць смецце бокам. Бо гэта іх першарадная задача. Але, спадзяючыся на разважлівасць і прыстойнасць гараджан, яны ўсё ж спадзяюцца, што ўсе разам мы даб'емся чыстага горада.

Не дарма кажуць: «Чыста там, дзе не смецяць!» Так і сёння, раніцай аўторка больш за 40 работнікаў ЖКГ дружна выйшлі на ўборку ўсімі любімых куткоў.

- Гэта справа традыцыйная, - гаворыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Капыльскай ЖКГ Аляксей Сяргееў. - Сёння намечана вялікая праца па добраўпарадкаванні горада.

Парк каля Капыльскага аддзела ЗАГС, Алея герояў каля Дзіцячай школы мастацтваў, «Сухі ручай» каля касцёла святых Пятра і Паўла, дзіцячая пляцоўка па вул. Заазёрнай і многія іншыя аб'екты, якія неабходна было прывесці ў парадак. Прыбраць сухія галінкі, згрэбці леташняе лісце, вырабіць абразанне дрэў, прыбраць смецце. Прыемна, што некаторыя свядомыя людзі, якія пражываюць у шматкватэрных жылых дамах горада, самі выходзяць у двор і прыбіраюць прыдамавую тэрыторыю. Таксама просяць у працаўнікоў ЖКГ, каб прывезлі каляску, для таго, каб было куды выкінуць смецце. Адзначу і тое, што ў раёне ёсць шмат станоўчых прыкладаў, хто з любоўю ставіцца да кветкаводства і каля сваіх шматкватэрных дамоў разбіваюць цудоўныя клумбы.

Пагадзіцеся, што не толькі арганізацыі і прадпрыемствы раёна павінны сачыць за добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый, але і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім таксама неабходна наводзіць парадак вакол павільёнаў.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы