Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы прыём грамадзян

14.04.2023

На чарговы прыём да старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступілі тры звароты грамадзян і адзін ад прадстаўніка юрыдычнай асобы. Пытанні - пераважна жыццёва-бытавыя.

Напрыклад, адну з капылянак хвалявала пытанне з працягам маршруту гарадскога аўтобуса па аграгарадку Скабін. Магчымасці развароту транспарту і абсталявання прыпыначнага пункта на месцы разглядала камісія, якая вызначыла, што патрабуецца дэталёвае вывучэнне ўсіх абставінаў, звязаных з гэтым маршрутам. Заяўніку будзе дадзены пісьмовы адказ у рамках устаноўленага заканадаўствам часу.

Жыхарка аднаго са шматкватэрных дамоў па вул. Новай у Цімкавічах прасіла дапамогі ў паскарэнні рамонту жыллёвых пабудоў. Кіраўнік раёна даручыў прадстаўнікам ААТ «Капыльскае», на балансе якіх знаходзіцца будынак, пазнаёміць заяўніцу з пералікам першачарговых работ. Пытанне будзе знаходзіцца на кантролі да пачатку ацяпляльнага сезона.

Да старшыні райвыканкама звярнуліся і маладыя сем'і, якія вядуць будаўніцтва ўласнага жылля па вул. Маладзёжнай у Цімкавічах. Ім дадзены тлумачэнні з нагоды падвядзення газу і электраацяплення. Як паабяцалі ў раёне газазабеспячэння, у 2025 годзе запланаваная газіфікацыя гэтай вуліцы.

Па пытанні пагашэння запазычанасці адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна перад прыватным прадпрыемствам за сродкі абароны раслін кіраўнік гаспадаркі запэўніў у далейшым строга прытрымлівацца графіка.

Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы