Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пад кантролем ДАІ парушальнікі ПДР!

14.04.2023

Паводле аналізу дарожна-транспартных здарэнняў, самымі аварыйнымі днямі лічацца перадвыхадны і выхадныя дні. Абумоўлена гэта масавымі выездамі за горад, інтэнсіўным рухам, не выключэннем нейкай расслабленасці кіроўцаў, калі доўгая паездка, то стамляльнасці, дрымотнасці за рулём, альбо наадварот спешкі, а таксама ўжываннем алкаголю перад паездкай.

У мэтах папярэджання ДТЗ і спынення правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху, з 14 па 17 красавіка Дзяржаўтаінспекцыяй Мінскай вобласці арганізавана служба ва ўзмоцненым рэжыме. Дзяржаўтаінспектары нададуць асаблівую ўвагу захаванню хуткасных рэжымаў, правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў, выяўленню нецвярозых вадзіцеляў і асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама спыненню парушэнняў ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі ў месцах (зонах) масавага адпачынку грамадзян і паблізу іх.

Пад асаблівым кантролем вартавых дарог вадзіцелі мотатранспарту!

Да ведама, з пачатку года на тэрыторыі вобласці выяўлена і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 224 кіроўцы мотатранспарту, з якіх 14 – знаходзіліся ў стане ап'янення, 70 – не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі дадзенай катэгорыі.

У выніку 5 дарожна-транспартных здарэнняў 1 матацыкліст загінуў, 4 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці!

Паважаныя вадзіцелі, з улікам святочных выхадных, вы плануеце паездкі за горад разам са сваімі сем'ямі, у тым ліку і дзецьмі, таму ад вас патрабуецца павышаная ўвага, прадуманыя дзеянні за рулём і правільна абраная хуткасць! Удалых вам выхадных і бяспечнага шляху!

Паважаныя грамадзяне, у выпадку грубых правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху, просім Вас, неадкладна паведамляць у ДАІ Мінскай вобласці па тэлефоне 229-04-44, альбо 102.

АДАІ Капыльскага РАУС

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы