Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента Капыльшчыны прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

18.04.2023

На двух дзялянках саджанцы елкі і хвоі каля вёскі Какорычы высадзілі члены Маладзёжнага парламента, створанага пры Капыльскім раённым савеце дэпутатаў. Разам з моладдзю высаджвалі лес дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко.

Дапамагалі таксама і супрацоўнікі Капыльскага РАНС. А як правільна пасадзіць у зямлю малады высадак, добраахвотнікам расказвалі і паказвалі работнікі Капыльскага вопытнага лясгаса. Яны ж забяспечвалі працаўнікоў елкамі і хвоямі, якія на падрыхтаваную дзялянку былі прывезены ў спецыяльных касетах, прызначаных для вырошчвання расады.

- Гэты працоўны дзень важны для кожнага, хто сёння дружнай талакой выйшаў на пасадку дрэў, - адзначыла Ірына Кісляк. - Тут сабраліся члены Маладзёжнага парламента - гэта актыўная і неабыяковая моладзь, якая гатова вяршыць добрыя справы.

- Эмоцыі ад сённяшняй акцыі - самыя станоўчыя. Мы зрабілі вельмі важную і нават вялікую справу. Бо лес будзе расці не адно дзесяцігоддзе. Падобныя ініцыятывы вучаць беражліваму стаўленню да прыроды і навакольнага асяроддзя, - сваімі ўражаннямі дзеліцца старшыня Маладзёжнага парламента гімназістка Віялета Астрэйка.

Варта адзначыць, што ў Беларусі «Тыдзень лесу» праходзіць 16-ы раз. Упершыню на пасадку лесу падчас акцыі беларусы выйшлі вясной 2008 года. З кожным годам да яе далучаецца ўсё больш людзей. У тым ліку падключаюцца арганізацыі і прадпрыемствы розных форм уласнасці, установы адукацыі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады. Шырокамаштабная акцыя прапагандуе руплівае стаўленне да лесу як да нацыянальнага багацця, прыцягненне грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Акцыя дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі ствараюцца і захоўваюцца лясы. Асабліва актуальна гэта для сучаснай моладзі.

Уражанні ад першай асобы

Свой лес пасадзіла і я. На вялікі сорам, да гэтага дня ў апошні раз рабіла гэта, яшчэ будучы школьніцай. І ведаеце, пасля праведзенай працы засталося цудоўнае пачуццё лёгкасці і ўпэўненасці ў тым, што сёння я здзейсніла вялікую справу. Да таго ж, праца ў лесе - асаблівае задавальненне. Вакол свежае паветра і цішыня, якую парушаюць толькі спевы птушак і далёкі вуркатанне трактара ў полі.

Саджаць лес — вялікая радасць і карысць адначасова. Гэту ісціну ці наўрад хтосці аспрэчыць. Нездарма аблокі, якія з самай раніцы нахмурыліся над лесам, вырашылі пачакаць з дажджом, калі ўбачылі нашу працоўную брыгаду. Дробны дождж перастаў сыпаць, як толькі мы ўзяліся за працу.

Мудрыя людзі кажуць, што ўдзел у вясновай пасадцы дрэў дае кожнаму з нас магчымасць пагаварыць з нашчадкамі. Бо лес жыве доўгае жыццё. І праз гады нехта скажа дзякуй нам, сённяшнім удзельнікам акцыі, за зялёны цуд.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы