Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Радасць бліжняму падарылі ў Капыльскай спецыяльнай школе-інтэрнат

18.04.2023

Самая маштабная дабрачынная акцыя «Падары радасць бліжняму» працягвае ў светлыя велікодныя дні запальваць праменьчык святла і надзеі ў сэрцах тых, хто мае найбольшую патрэбу ў клопаце і ўвазе. На гэты раз яна зазірнула ў Капыльскую спецыяльную школу-інтэрнат.

- Хрыстос Уваскрэс! — павіталі выхаванцаў ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, благачынны цэркваў Капыльскай акругі Андрэй Еўшэль і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч .

- Сапраўды Уваскрэс! - хорам адказвалі хлопцы.

— Традыцыйнае праваслаўнае свята Вялікадня лічыцца адным з галоўных у годзе, — расказаў хлапчукам і дзяўчынкам айцец Андрэй. - У гэты дзень людзі святкуюць уваскрасенне Збавіцеля, якое здарылася на трэці дзень пасля яго смерці - распяцці на крыжы. Ісус Хрыстос быў пасланы Богам на зямлю для нашага збаўлення ад грахоў, ад здзяйснення дрэнных учынкаў. Ён вучыў людзей сваім прыкладам - дабрынёй, справядлівасцю і самаахвяраваннем. Я вас віншую з гэтым вялікім святам. Божага дабраславення. Маліцеся і гаварыце з Госпадам, прасіце ў яго дапамогі, і ён ніколі не адмовіць!

Свету і дабра, светлага святочнага настрою пажадаў кіраўнік раёна дзецям і тым, хто клапоціцца пра іх, пасля чаго прысутным былі ўручаны падарункі ад прыходу Спаса-Узнясенскага храма і прадстаўнікоў брацтва святара-мучаніка Уладзіміра Пастарнацкага г. Капыля. З падзякай прымалі хлопцы велікодныя кулічы і канцэлярскія тавары, і шчыра радаваліся чырвоным асвячоным яйкам. Ініцыятыва раённай улады і духавенства дазволіла ў чарговы раз прадэманстраваць адзінства, дабро і міласэрнасць беларускага народа.

Таццяна Бохан

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы