Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Свята для пастаяльцаў дамоў-інтэрнатаў Капыльскага раёна

18.04.2023

У гэтыя святочныя дні ўдзельнікі дабрачыннай акцыі «Падары радасць бліжняму» наведаліся і ў Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у в. Філіпавічы.

Пажадаць моцнага здароўя і міру кожнаму ў Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у в. Філіпавічы прыбылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Святлана Маліноўская і пробашч парафіі храма Ушэсця Гасподняга в. Кіевічы, протаіерэй Павел Брагін. У фае ўсіх пастаяльцаў чакалі салодкія пачастункі: велікодныя яйкі і кулічы, духмяныя яблыкі і іншыя падарункі.

Чакаючы гасцей, хтосці ціха перашэптваўся, хтосці проста назіраў, як раптам пачуўся гучны голас: «Хрыстос Уваскрэс! Хрыстос Уваскрэс! Хрыстос Уваскрэс!» Усе як быццам ажывіліся і адказалі традыцыйным: «Сапраўды Уваскрэс!»

Павітаўшы прысутных, айцец Павел адзначыў, што самае галоўнае і значнае свята для ўсіх людзей - гэта Уваскрэсенне Хрыстова. Абапіраючыся на яго, мы даносім да людзей словы Збавіцеля аб тым, што ўсе павінны радавацца і за ўсё дзякаваць, бо такая воля Божая ў Iсусе Хрысце. Але самае важнае, гэта трэба прыняць і ўсвядоміць. І тады сапраўды ў жыцці кожнага шмат што зменіцца.

У гэты дзень не засталіся без увагі і наведвальнікі Грозаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, дзе разам з імі ганаровых гасцей чакаў і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Грозава іерэй Сяргій Мархотка.

У знак падзякі наведвальнікі дома-інтэрната таксама падарылі гасцям сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Фота аўтара

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы