Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Наводзілі парадак на роднай зямлі падчас рэспубліканскага суботніка

27.04.2023

На пасадцы лесу ў Коласаўскім лясніцтве разам з супрацоўнікамі Капыльскага вопытнага лясгаса быў заняты старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Невялікі ўступны інструктаж па тэхніцы бяспекі - і ўсе дружна прыняліся за працу. З дапамогай мяча Колесава мужчыны прабівалі лункі ў зямлі, прыдатнай для высадкі саджанцаў на адлегласці не больш за 80 сантыметраў адна ад адной. У жанчын жа была іншая функцыя - акуратна пасадзіць маладняк лесу, сочачы за тым, каб карані добра апускаліся ў паглыбленне. Прыціскалі лунку нагой і гэтак далей па стандартнай схеме. Неўзабаве на 0.3 гектарах зямлі роўнымі радамі былі пасаджаны маладыя дрэўцы елкі і дуба.

У гэты дзень з 9:00 раніцы ў розных частках горада працавалі работнікі Капыльскай ЖКГ: пілавалі сухія дрэвы і хмызнякі, прыбіралі леташнюю лістоту па вуліцы Жылуновіча, а таксама на пойме ракі па вуліцы Дзяржынскага.

У мікрараёне, дзе знаходзіцца гаражны кааператыў на завулку Максіма Горкага, праца была больш складанай. Пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, цвёрдыя бытавыя адходы апанавалі ўсю тэрыторыю. Некаторыя ўладальнікі каля сваіх гаражоў і зусім развялі сметнік.

Не варта забываць і пра тое, што выкід смецця ў не прадугледжаных для гэтага месцах цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць. А камунальнікам прыйшлося вывезці не адну каляску са смеццем.

У аграгарадку Пясочнае некалькі дзён запар наводзілі парадак на могілках калектывы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, у тым ліку Капыльскай ЖКГ і Бабаўнянскага сельсавета. Працавалі ў асноўным мужчыны, бо трэба было загрузіць вялікія цуркі ў каляску. Дробныя драўняныя адходы зграбалі ў кучы і спальвалі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы