Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім вопытным лясгасе - новы кіраўнік

03.05.2023

Сёння першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Драгун прадставіў новага кіраўніка калектыву Капыльскага доследнага лясгаса. Загадам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2023 года № 59-к дырэктарам Капыльскага доследнага лясгаса з 3 мая 2023 года назначаны Аляксандр Буры.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Сяргей Ульдзіновіч.

- Гэта вялікая адказнасць, - кажа Аляксандр Драгун, - Капыльскі вопытны лясгас з'яўляецца адным з узорных. Ён сапраўды заслугоўвае звання - вопытны маючы адну з невялікіх плошчаў у сістэме Мінлясгаса. Па сацыяльна-эканамічных паказчыках лясная гаспадарка вышэй, чым некаторыя буйныя лясгасы, якія ў 2-3 разы большыя па плошчы. І найперш гэта істотная заслуга ўсяго працоўнага калектыву і былога кіраўніка Сяргея Станіслававіча Ульдзіновіча.

Сяргей Пілішчык адзначыў, што Капыльскі вопытны лясгас адыгрывае вялікую ролю ў жыцці раёна - гэта самы буйны падаткаплацельшчык на працягу многіх гадоў. Сяргей Міхайлавіч дадаў, што першарадна важна заставацца на належным узроўні і ў далейшым спраўляцца з усімі задачамі, якія стаяць перад калектывам і лесагаспадарчай галіной у цэлым. Таксама пажадаў поспехаў і працягваць дынамічна развівацца.

- Прыемна ўспомніць, што каля 15 гадоў таму, мяне маладога 28-гадовага кіраўніка прадстаўлялі перад калектывам Капыльскага вопытнага лясгаса, - кажа Сяргей Ульдзіновіч. – За гэтыя гады разам і зладжана з усім калектывам прадпрыемства выйшла на годны ўзровень.

У гэты дзень абазначылі вынікі працы за 2022 год па напрамках дзейнасці, а таксама намецілі новыя задачы на бягучы год. А таксама адзначаны лепшыя ў прафесіі па выніках мінулага года. Так, за добрасумленную і плённую працу ў лясной гаспадарцы, значны і асабісты ўклад у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця лясгаса, па выніках работы за 1 квартал 2023 года аб'яўлена Падзяка генеральнага дырэктара Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання галоўнаму ляснічаму Сяргею Мікалаеўскаму і галоўнаму інжынеру Сяргею Еўсючэне.

Адзначым, што свой працоўны шлях у лясной гаспадарцы Аляксандр Буры пачынаў з прафесіі рабочага Адкормсаўгаса «Бярэзенскі» в. Косаўка Бярэзенскага раёна. У 1989 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава. З гэтага ж года - майстар лесу Вінклераўскага лясніцтва Клецкага лясгаса г. Клецк. У 1991 годзе ляснічы Навінкоўскага лясніцтва Клецкага лясгаса г. Клецк. Пасля з 1991 па 2002 – займаў пасаду ляснічага Нясвіжскага лясніцтва Клецкага лясгаса г. Клецк. Затым тры гады быў галоўным ляснічым ДЛУ «Клецкі лясгас» г. Клецк. З 2005 па 2011 год узначальваў ДЛУ «Краснасельскае» в. Шаршуны Мінскага раёна. Затым з 2011 па 2022 год - генеральны дырэктар ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» пас. Камянюкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Дарэчы, Капыльскі вопытны лясгас занесены на рэспубліканскую Дошку гонару.

Усяго па выніках працы летась на Рэспубліканскую дошку гонару занесены 64 пераможцы. Сярод іх - 8 рэгіёнаў і 56 арганізацый. Сярод раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах пераможцамі сталі: у Брэсцкай вобласці - Камянецкі і Лунінецкі раёны, Брэст і Ленінскі раён Брэста, у Гродзенскай вобласці - Астравецкі і Дзятлаўскі раёны, у Мінскай вобласці - Нясвіжскі раён, а таксама Цэнтральны раён Мінска.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы