Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Медалём за працоўныя заслугі» ўзнагароджаны нашы землякі - Анатоль Пяткевіч і Віктар Смусёнак

03.05.2023

Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ №128 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая. У ліку тых, хто ўзнагароджаны «Медалём за працоўныя заслугі» – дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Францавіч Пяткевіч і старшыня праўлення Капыльскага райспажыўсаюза Віктар Васільевіч Смусёнак.

- Мы вельмі рады ўзнагародам нашых землякоў і шчыра віншуем з тым, што іх праца адзначана на самым высокім дзяржаўным узроўні, – кажа старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. - Такая высокая ўзнагарода - «Медаль за працоўныя заслугі» – гэта, перш за ўсё, заслуга ўсяго калектыву, а граматна арганізаванае кіраўніцтва спрыяе значным дасягненням. Асабліва прыемна, што ўзнагароджанне праходзіць у Год міру і стварэння. Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і ўсіх жыхароў Капыльшчыны жадаю Анатолю Францавічу і Віктару Васільевічу і далей таксама годна працаваць на карысць нашай роднай Беларусі

03 05 23 40

Варта адзначыць, што ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, значны асабісты ўклад у рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, развіццё судовай сістэмы, прыродаахоўнай і судова-экспертнай дзейнасці, нафтаперапрацоўчай, транспартнай і будаўнічай галін, рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязяў, прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненні ў грамадскай дзейнасці, адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы