Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раённы конкурс «Шлях у прафесію-2023» вызначыў самых лепшых маладых педагогаў Капыльскага раёна

03.05.2023

Восем таленавітых, крэатыўных і мэтанакіраваных удзельніц раённага конкурсу маладых педагогаў «Шлях у прафесію-2023» звязаны агульнымі мэтамі - вучыць, выхоўваць, быць падтрымкай і апорай для сваіх вучняў.

Зусім нядаўна на базе гімназіі №1 г. Капыля прайшоў фінал конкурсу, які вызначыў годнага пераможцу. Але перш, чым падвесці фінальную рысу, удзельніцам неабходна было пераадолець 2 этапы. Першы ўключаў у сябе правядзенне ўрока (вучэбнага занятка, мерапрыемства) у сваёй установе адукацыі па выбранай маладым педагогам тэматыцы. Другі - прадастаўленне з заяўкай відэаўрока (занятка, мерапрыемства). Трэці этап (фінальны) - самапрадстаўленне на тэму «Мой педагагічны поспех».

Сярод удзельнікаў-фіналістаў - настаўнік англійскай мовы гімназіі №1 г. Капыля Марына Лобан.

Марына Андрэеўна – граматны і адказны педагог, які пастаянна імкнецца да пашырэння сваіх ведаў у галіне методыкі выкладання англійскай мовы, педагогікі і ўзроставай псіхалогіі. На думку маладога педагога, формула ідэальнага настаўніка – гэта мудрасць, веды, дабрыня, бясконцая любоў да прафесіі і дзяцей.

Яшчэ адна ўдзельніца - настаўнік англійскай мовы Быстрыцкай СШ Анастасія Міхайлоўская.

Дзяўчына па-майстэрску валодае методыкай выкладання прадмета, добрасумленна ставіцца да заняткаў і праводзіць іх на добрым метадычным узроўні. Анастасія Аляксандраўна выкарыстоўвае сучасныя формы, метады, сродкі і прыёмы навучання.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грозаўскай СШ Таццяна Гапановіч з першых дзён сваёй прафесійнай дзейнасці зарэкамендавала сябе як адказны і добрасумленны работнік.

Таццяна Васільеўна граматна падае вывучаемы прадмет. Валодае інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі, актыўна выкарыстоўвае ў выкладанні мультымедыйныя прэзентацыі.

Педагагічнае крэда настаўніка фізічнай культуры і здароўя Камсамольскай СШ Дар'і Галуза: «У кожным чалавеку ёсць сонца, толькі дайце яму свяціць».

Так і на сваіх занятках Дар'я Міхайлаўна забяспечвае якасць навучання шляхам падбору сучасных форм і метадаў навучання, заўсёды дамагаючыся дакладнай арганізацыі і ўзаемасувязі ўсіх тыпаў урока.

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Пясачанскай БШ Ганна Занько – таленавіты, крэатыўны і адказны педагог.

Ганна Васільеўна старанна падыходзіць да арганізацыі ўрокаў, граматна выкарыстоўваючы спартыўны інвентар і абсталяванне. Удзяляе асаблівую ўвагу рабоце з вучнямі.

Настаўнікіа пачатковых класаў Цімкавіцкай СШ Лізавету Пічыц адрозніваюць працавітасць і вялікая любоў да дзяцей.

Лізавета Уладзіміраўна разумее навучэнцаў, як родных людзей, імкнецца дапамагчы кожнаму з іх усвядоміць сябе асобай, аддае ім веды, а таксама цяпло сваёй душы, шчодра і бескарысліва.

Выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Капыля Дар'я Рубан лічыць, што прафесія педагога - адна з самых важных і значных у жыцці сучаснага грамадства, а быць выхавацелем - гэта пакліканне.

Для паспяховага валодання прафесіяй выхавальнік павінен быць уважлівым, спагадным, тактоўным, цярплівым.

Выхавальнік Цімкавіцкага дзіцячага сада Лізавета Макаранка прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах для маладых спецыялістаў.

Таксама Лізавета Іванаўна забяспечвае стварэнне здаровых і бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу. Яна ўсяляк імкнецца прывіць сваім выхаванцам паважлівыя адносіны да навакольных, здольнасць да суперажывання.

Дзяўчаты прайшлі сур'ёзныя выпрабаванні і з заданнямі справіліся на выдатна, тым самым паказаўшы свае прафесійныя здольнасці і талент. Журы запомніліся крэатыўныя і арыгінальныя відэапрэзентацыі, выступленне з групай падтрымкі ўдзельніцы ў вобразе Мэры Попінс, вершы і многае іншае. Удзельніцы конкурсу змаглі не толькі здзівіць, але і павесяліць прысутных. Нягледзячы на тое, што ў маладых настаўнікаў зусім невялікі працоўны стаж, кожны прадэманстраваў свой першы вопыт і ўмелыя ўменні. Сумнявацца не варта: на іх занятках заўсёды цікава і пазнавальна.

Перад журы, у склад якога ўвайшлі намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Сташаніна, галоўны спецыяліст Ганна Механікава, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вера Станкевіч устаў складаны выбар: вызначыць пераможцу нялёгка.

Разбавілі напружаную атмасферу чакання навучэнцы гімназіі №1 г. Капыля, якія падрыхтавалі выдатныя музычныя нумары.

Вось і надышоў час абвясціць лепшых у сваёй прафесіі.

– Вы, маладыя педагогі, у якіх яшчэ ўсё наперадзе, – гаворыць Святлана Сташаніна. - Сёння вы проста зіхацелі, зала была напоўнена нерэальнай энергетыкай. Мы як дасведчаныя калегі хваляваліся за кожнага і разам з тым жа цешыліся за ваш крэатыў, здольнасці і энергічнасць. У гэты дзень мы атрымалі сапраўднае задавальненне ад прэзентацый. Гонар у душы ад таго, што на Капыльшчыне працуюць такія таленавітыя настаўнікі.

І вось нарэшце агучана доўгачаканае рашэнне журы. Дыпломам III ступені ўзнагароджана Дар'я Рубан. Дыплома II ступені ўдастоена Лізавета Пічыц. І заслужаным пераможцам у раённым конкурсе маладых педагогаў «Шлях у прафесію-2023» стала Марына Лобан. Нікога з фіналістак не пакінулі без увагі. Кожная ўдзельніца ўдастоена падарункаў і букета кветак.

- Мне вельмі прыемна атрымаць званне пераможцы раённага конкурсу маладых спецыялістаў «Мой шлях у прафесію», - дзеліцца ўражаннямі Марына Лобан. – Я адчуваю ў сэрцы велізарную падзяку да маіх бацькоў-педагогаў, якія заўсёды падтрымліваюць мяне ва ўсіх пачынаннях. Таксама ад усёй душы дзякую свайму цудоўнаму калектыву і камандзе за дапамогу, спагадлівасць і добрыя словы.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы