Напярэдадні свята 9 мая прайшоў аўтапрабег па месцах баявой славы, прысвечаны 78-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Педагогі і вучні гімназіі №1 і СШ №3 г. Капыля, Цімкавіцкай і Навасёлкаўскай СШ сабраліся, каб аддаць даніну памяці тым, хто праклаў шлях да перамогі коштам сваіх жыццяў.
У гэты дзень удзельнікі наведалі больш за 10 месцаў вайсковай славы. І першы пункт на маршрутным лісце - брацкая магіла воінам-вызваліцелям г. Капыля.
- 9 мая 1945 год ... Усё далей і далей зараз ад нас гэта дата, - кажа старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі. - Мы памятаем, як дасталася нашым дзядам перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта подзвіг і слава нашага народа, як бы ні мяняліся за апошнія гады факты нашай гісторыі. Мы штогод з пакалення ў пакаленне расказваем пра іх светлы подзвіг, шануем іх памяць. Гэта наша гісторыя, гісторыя нашай краіны. Каштоўнасць такіх дзён актуальна як ніколі. Важна захаваць памяць аб вайне і ведаць, якім дарагім коштам дасталася перамога.



