Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне праходзіць рэспубліканская акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных!»

13.05.2023

Капыльшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі МНС «Не пакідайце дзяцей адных!», якая праходзіць з 10 мая па 1 чэрвеня. Асаблівая ўвага будзе прыкавана да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах.

— Кожны год дзеці становяцца ахвярамі надзвычайных сітуацый з прычыны свайго няведання ці легкадумнасці, а часцей па недаглядзе бацькоў, — адзначае спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марыя Дзічкоўская. - Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня сям'і і Міжнароднага дня абароны дзяцей і праходзіць у два этапы. Будзе арганізавана маштабная праграма з інтэрактыўнымі пляцоўкамі і конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, удзельнікам якіх уручаць сувенірную, навучальную, наглядна-выяўленчую прадукцыю.

На плошчы Леніна не пакідаць дзяцей адных заклікалі работнікі РАНС сумесна з прадстаўнікамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку РК ГА «БРСМ». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных заданнях: збіралі пазлы, знаходзілі небяспекі ў кватэры і адказвалі на пытанні віктарыны па асновах бяспекі. Ва ўзнагароду за ўдзел хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі ад ратавальнікаў маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці. Асаблівую ўвагу дзяцей прыкаваў сябар ратавальнікаў пажарны Спасайка, з якім фатаграфаваўся кожны ахвочы. Дзеці таксама маглі прымяраць і адзенне ратавальніка. А дарослых арганізатары акцыі заклікалі навучаць сваіх дзяцей правілам бяспечных паводзін і ні ў якім разе не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.

— Несумненна, такія акцыі патрэбны, — гаворыць Любоў Мікалаеўна Аўсюк, якая прыйшла разам з чатырохгадовай унучкай Евай. - Своечасова навучыць рабят жыццёва важным правілам, быць для іх прыкладам і не пакідаць без нагляду - значыць зрабіць дзяцінства бяспечным. Відаць, што на інтэрактыўнай пляцоўцы хлопцам цікава. Да таго ж яны не толькі правялі час весела і цікава, але і напярэдадні летніх канікул паўтарылі правілы пажарнай бяспекі.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы