Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

15 мая Дзень сям'і адзначаць шматдзетныя бацькі Святлана і Яўген Пуцейка з г. Капыль

15.05.2023

Чым больш дзяцей, тым ярчэй наша жыццё. Такую формулу шчасця вывелі для сябе шматдзетныя бацькі Святлана і Яўген Пуцейка з Капыля.

Школьныя гады цудоўныя

Ці шмат вы ведаеце сямейных пар, з якіх будучыя муж і жонка пазнаёміліся і закахаліся яшчэ ў школе, а потым вырашылі звязаць сваё жыццё вузамі сямейнага шчасця? А я вось ведаю!

Калі Святлана Несцер пайшла ў першы клас і стала знаёміцца з аднакласнікамі, яна нечакана ўбачыла яго вочы, у якіх, няхай па-дзіцячы, але патанула адразу, з першай жа секунды. Гэта быў Жэня Пуцейка, яе аднакласнік. Усе гады вучобы ў школе яны сябравалі, адзiн у аднаго спісвалі заданні і дапамагалі з «дамашкай». Дзяўчынкі і хлапчукі абвыклі да таго, што ўвесь час бачылі Свету і Жэню ўдваіх, але і падумаць не маглі, што ў будучыні тыя стануць сямейнай парай.

Святлана і Яўген працягнулі сябраваць і пасля заканчэння школы. Вядома, не ўсё было лёгка і гладка: сварыліся, раставаліся, мірыліся, пакуль не прыйшлі да канчатковага рашэння — змацаваць звяз шлюбнай сувяззю і згуляць вяселле.

У кожнага — свае інтарэсы і перавагі

Святлана з'яўляецца прадстаўніком «душэўнай» прафесіі: псіхолаг у Капыльскім ТЦСАН, праўда, зараз знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём. Яўген працуе галоўным спецыялістам аддзела іпатэчнага і льготнага крэдытавання Іпатэчнага офіса Мінскага абласнога ўпраўлення нумар 500 ААТ «ААБ Беларусбанк». У сям'і падрастаюць дзве дачкі і сыночак. У кожнага з дзяцей свае характар, інтарэсы і перавагі. А галоўны прынцып у гэтай сям'і - паважлівае стаўленне адзін да аднаго.

Нягледзячы на тое, што з нараджэннем новага члена сям'і дадаецца клопатаў: штодзённае мыццё, уборка, гатаванне — хатняя праца не становіцца цяжарам, калі рабіць яе з любоўю. Ды і дзеці цешаць бацькоў. Напрыклад, шаснаццацігадовая Мілена захапляецца лёгкай атлетыкай, удзельнічае ў школьных і раённых спаборніцтвах — лёгкаатлетычным паўмарафоне «Капыльскае кальцо» і экстрэмальным забегу «Kopyl-Race». Яна таксама з'яўляецца актывісткай і валанцёрам маладзёжнагу руху «Добрае сэрца» ГА «БРСМ».

Агніі дзевяць гадоў, яна рухомая, вясёлая і кемлівая дзяўчынка. Як і сястра, навучаецца ў гімназіі №1 г. Капыля. Наведвае мастацкае аддзяленне Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і танцавальна-спартыўны клуб «Апрыёры».

Самаму маленькаму Арсенію - два гады. Ён быў доўгачаканым: муж і жонка вельмі хацелі сына. Актыўны, энергічны, рухомы... А яшчэ - даволі дапытлівы: ужо паказвае планеты Сонечнай сістэмы і літары алфавіту. Як і многія хлапчукі, ён з задавальненнем гуляе з машынкамі і праяўляе свае здольнасці ў маляванні.

Шчаслівыя разам

У выхадныя сям'я Пуцейка ходзіць у лес, часта яны гуляюць у парку непадалёк ад дома. І кожны раз усё радуюцца таму, як зменьваецца родны Капыль. Горад - гэта таксама вялікая сям'я. Не прапускаюць магчымасці і наведаць славутасці Беларусі, таму кожнае лета ездзяць з дзецьмі ў сталічныя паркі, дзе разам катаюцца на каруселях і весела бавяць час.

Падводзячы вынікі, Святлана кажа:

- Мы разам са старэйшых класаў, і нашы пачуцці амаль не змяніліся. І гэта добра! Трэба напаўняць жыццё яскравымі падзеямі, аднолькава важнымі для кожнага. Падзяляць агульныя інтарэсы, быць для дзяцей любячымі бацькамі, добрымі сябрамі і мудрымі настаўнікамі. Бо дзеці - наша з мужам адлюстраванне і працяг. Часта людзі кажуць: «Шчасце любіць цішыню». Так, можна і так сказаць…

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы