Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сям'я Руслана і Дзіны Брыль з аг. Мажа прадставяць Капыльшчыну на абласным фестывалі «Сем'і за мір і стварэнне»

16.05.2023

Менавіта іх сям'я будзе прадстаўляць Капыльшчыну на абласным фестывалі «Сям'і за мір і стварэнне», які пройдзе 18 мая ў Лагойску ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я - мая краіна».

Пра кожнага героя замовім мы слова…

Верна кажуць, што сям'я - гэта падтрымка і апора, надзейны тыл і абарона, месца, дзе цябе заўсёды любяць і чакаюць. Наша гераіня - шчаслівая мама, каханая жонка і гасцінная гаспадыня. І, на яе думку, шчасце сям'і залежыць ад жанчыны, ад дабрыні яе сэрца, спагадлівасці душы, мудрасці і ўмення аберагаць свой ачаг. Дзіна - чалавек з вялікімі творчымі здольнасцямі. Адвучыўшыся ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасці «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў», некаторы час працавала ў сталіцы. Але потым пацягнула ў родныя мясціны, да сваіх каранёў, бацькоў. Цяпер працуе метадыстам у раённым цэнтры традыцыйнай культуры ў аг. Мажа. І гэта нядзіўна, бо цяга да творчасці ў яе з дзяцінства. Ужо тады яна любіла выступаць перад публікай з рознымі творчымі нумарамі. І не важна, дзе гэта было: у актавай зале школы ці ў двары перад суседзямі, галоўнае - падарыць добры настрой. Яна ініцыятар розных канцэртаў, мерапрыемстваў, выставак для жыхароў свайго аграгарадка. Дзіна Уладзіміраўна - выдатны мадэльер, гэтаму яшчэ ў дзяцінстве яе навучыла бабуля.

Руслан родам з в. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна. Скончыў індустрыяльна-педагагічны каледж. Некаторы час працаваў у Санкт-Пецярбургу. Выбіраючы сваю будучую прафесію - ратавальнік-пажарны, глава сям'і не памыліўся. Таму ў Капыльскі РАНС прыйшоў свядома, дакладна ведаў, што гэта праца патрабуе асабістай мужнасці, адвагі, гатоўнасці да самаахвяравання, вялізнай унутранай дысцыпліны, умення граматна дзейнічаць у самых складаных абставінах. Лічыць, што гэта і ёсць найважнейшыя якасці для сапраўднага мужчыны. А яшчэ Руслан - майстар на ўсе рукі: ён і адрамантуе машыну, і прыгатуе смачную вячэру. Любіць рыбалку і актыўны адпачынак, таму сям'я часта ладзіць пікнікі на беразе возера ці ходзіць у паходы.

Такой жа цiкаўнай, як і бацькі, расце дачка Васіліса. Ёй яшчэ толькі шэсць, яна наведвае дзіцячы садок, але такая ж артыстычная і творчая, актыўная і дзейная, як і маці ў дзяцінстве. Захапляецца маляваннем і лепкай, спартыўнымі і бальнымі танцамі, а нядаўна ў дзяўчынкі з'явілася мара - наведваць секцыю па караце.

Шчаслівыя разам

Сям'я Брыль вельмі дружная, працавітая і шчодрая на душэўную цеплыню і спагаду, заўсёды імкнецца дапамагчы навакольным. Нават на свой шлюб Дзіна і Руслан прасілі сваіх сяброў і родных дарыць мяккія цацкі, якія потым перадалі ў дзіцячы дом.

Ды і захапленні вельмі разнастайныя. Разам яны падарожнічаюць, малююць, чытаюць. Удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, у конкурсах, наведваюць выставы, розныя мерапрыемствы. З задавальненнем працуюць на прысядзібным участку. Тут таксама прынята шанаваць традыцыі, ганарыцца старэйшым пакаленнем. Увогуле, сям'я - заўсёды на пазітыве і гатова дзяліцца сваім добрым настроем з навакольнымі.

«Вёска-ФЭСТ»

Зусім невыпадкова, што менавіта гэта дружная сям'я будзе прадстаўляць наш раён на абласным фестывалі. А спаборнічаць яны будуць з сем'ямі з Нясвіжа, Слуцка, Смалявіч, Лагойска і Валожына. Фестываль праводзіцца ў форме конкурсу «Вёска маладая», дзе сям'я Брыль выступіць з праектам «Вёска-ФЭСТ».

Ні для каго не сакрэт, што сельская мясцовасць мае патрэбу ў стварэнні сацыяльна-культурнага мікраасяроддзя, якое садзейнічае фарміраванню патрэбнасці ў культурным вольным часе жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Аграгарадок Мажа, у якім пражывае сям'я Брыль, - гэта сучасны сельскі населены пункт з развітой інфраструктурай, вялікай колькасцю моладзі і грамадзян пажылога ўзросту з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Ды і ў цэлым, вёскі Капыльшчыны славяцца сваімі традыцыямі і культурнай спадчынай. Жыццё не стаіць на месцы, прагрэс ідзе наперад, і вярнуцца ў мінулае немагчыма. Таму і з'явілася ідэя правядзення сучасных свят з традыцыйным каларытам.

- Наш праект называецца «Вёска-ФЭСТ» невыпадкова, - кажа Дзіна. - Асноўная яго ідэя - падарыць людзям свята. Успомніце, як праходзілі вясковыя гулянні яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, як плялі вянкі ў купальскую ноч і скакалі праз вогнішча, як сустракалі Сёмуху букетамі з бярозавых галінак, як каледавалі… Усё гэта - нашы з вамі традыцыі. Вядома, мы бачым, што жыццё не стаіць на месцы, прагрэс ідзе наперад, і вярнуцца ў мінулае немагчыма. Таму мы ствараем сучасныя святы з традыцыйным каларытам. І павінны заўважыць, што наша сельскае насельніцтва, у тым ліку і моладзь, з задавальненнем удзельнічае ў квэстах, флэшмобах, маскарадах. Разам мы святкуем дні вёскі, праводзім спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы, ладзім выставы і майстар-класы.

— І калі вы ўсё яшчэ думаеце, што жыццё ў вёсцы сумнае, значыць вы даўно не выбіраліся з горада. Значыць, вам - да нас, - рэзюмаваў глава сям'і.

Ну а нам застаецца толькі пажадаць сям'і Брыль поспехаў у конкурсе! Бо гледзячы на іх, пераконваешся, што сапраўдная сям'я — крыніца аптымізму і заўсёды гатова пераадолець любыя цяжкасці.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы