Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне адбыўся велапрабег пад роднымі сцягамі супрацоўнікаў РАНС і РАУС

16.05.2023

Велапрабег пад роднымі сцягамі «У здаровым целе – здаровы дух», «Рух – камора жыцця» – менавіта гэтымі выразамі кіруюцца ратавальнікі Капыльшчыі. Сонечны дзень 13 мая не стаў выключэннем - менавіта ў гэты дзень у Капыльскім раёне адбыўся велапрабег пад роднымі сцягамі: Рэспублікі Беларусь, Капыльскага раёна і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Акрамя ратавальнікаў 25-кіламетровую дыстанцыю пераадолелі і работнікі раённага аддзела ўнутраных спраў.

Маршрут велапрабегу прайшоў па наваколлях раённага цэнтра. Стартавала спартыўная акцыя ад ПАВЧ № 1 г. Капыля. Тут было зроблена памятнае фота ўсіх удзельнікаў.

Велапрабег прайшоў праз вёскі Ржаўка, Бабоўня і Кляцішча. Першай знакавай кропкай на маршруце стаў помнік, устаноўлены ў гонар воінаў-вызваліцеляў Капыльскага раёна ў в. Ржаўка. Наступным прыпынкам стаў абеліск загінуўшым салдатам у в. Бабоўня. Апошнім прыпыначным пунктам быў помнік загінуўшым партызанам у знакамітым Лаўскім баі на могілках у в. Кляцішча.

На кожным памятным месцы ўдзельнікі велапрабегу ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, якія не вярнуліся з вайны, усклаўшы кветкі да абеліскаў у гонар іх подзвігу.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы