Мэбля, адзенне, гаджэты - усё гэта можна купіць сёння, зрабіўшы пару клікаў у тэлефоне. Нараўне з добрасумленнымі прадаўцамі не прапускаюць магчымасць падзарабіць і ашуканцы. Аферысты часта выкарыстоўваюць падробленыя старонкі для продажу неіснуючых тавараў, імітуюць бачнасць бізнесу, а ў спецыяльных праграмах накручваюць колькасць падпісчыкаў і пішуць выдуманыя водгукі аб пакупках. Аднак і гэта не ўсе спосабы, да якіх звяртаюцца злачынцы. Не саромеючыся, яны могуць гуляць на пачуццях чуллівых людзей і ўладкоўваць ілжэдабрачынныя зборы неіснуючым дзецям і дарослым, чые жыцці нібы на мяжы жыцця і смерці. Адзін час такі «развод» быў папулярны ў Расіі і Казахстане. Хоць і нячаста, падобныя гісторыі ўжо сустракаюцца і ў Беларусі.
Не верце сумнеўным прапановам
Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб замаху на махлярства. У Instagram зламыснікі ўзламалі старонкі трох жанчын і размясцілі ў профілях інфармацыю, маўляў, іх сваякі тэрмінова маюць патрэбу ў дапамозе. У пастах указвалася, што неабходны пераліванне крыві, дарагая аперацыя, маўляў, кожная хвіліна на рахунку… Таксама ўказваўся рахунак, на які неабыякавыя грамадзяне могуць пераводзіць ахвяраванні.
На падобную інфармацыю адгукнулася 60‑гадовая жыхарка Ліды. Жанчына перавяла на ўказаны рахунак 50 беларускіх рублёў. У аналагічную сітуацыю патрапіла і 31‑гадовая дзяўчына. Жанчына ў якасці дапамогі перавяла 23 рублі.
Варта адзначыць, што гэта не адзінкавыя факты злачыннай дзейнасці зламыснікаў. Следчымі ўстаноўлена, што ўказаны рахунак фігуруе яшчэ ў 14 крымінальных справах аб здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў. Лідскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па артыкуле «Замах на махлярства» Крымінальнага кодэкса.
А вось рэзанансны выпадак, які адбыўся ў Расіі. У Маскве былы футбаліст ФК «Тэкстыльшчык» Аляксандр Саладкоў вырашыў ахвяраваць амаль два мільёны расійскіх рублёў на лячэнне шасцігадовага Давіда. І зноў жахлівая гісторыя. На гэты раз - пра складаны лёс бацькі-адзіночкі, якога кінула жонка, не вытрымаўшы цяжкасцяў. Хлопчыку неабходна была тэрміновая аперацыя па перасадцы касцявога мозга.
«Чалавек вельмі эмацыйна дзяліўся асабістым, паказваў дакументы дзіцяці, свой пашпарт - ніякіх сумневаў у мяне не ўзнікла», - распавядаў РІА «Навіны» расiйскі футбаліст.
Аднак пазней высветлілася, што дзіця і не існуе, а ашуканцы ўцяклі. Саладкоў вырашыў ісці ў паліцыю. Расійскім праваахоўнікам удалося высветліць, што нумары, з якіх тэлефанавалі і пісалі футбалісту, недаступны, выдалены месэнджары і акаўнты ў сацсетках. Цяпер аферыстаў шукаюць.
«Танны» выкрут
Адным з распаўсюджаных спосабаў падману ў сацыяльнай сетцы застаюцца фэйкавыя крамы, дзе прадаюцца неіснуючыя тавары. На гэты раз на хітрыкі махляроў трапіліся пакупнікі мабільных тэлефонаў. Стварыўшы профіль ліпавай крамы, ілжэпрадавец «рэалізаваў» 9 дарагіх Apple iPhone. Сутнасць падману была ў заніжэнні кошту тавару.
Так, ведучыся на павабную прапанову «прадаўца», пакупнікі ахвотна пагадзіліся на ўсе яго ўмовы, галоўнай з якіх была 100-працэнтная перадаплата. У выніку ў надзеі атрымаць мабільны тэлефон па прывабным кошце, пацярпелыя страцілі каля 25,5 тысячы беларускіх рублёў.
Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Магілёўскай вобласці распачата крымінальная справа па артыкуле «Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».
А вось яшчэ адна сітуацыя, калі рамантычныя намеры здзівіць жонку вялізным букетам руж, які за прыемную суму прадаваўся ў інтэрнэце, скончыліся для мужчыны не толькі падманам, але і стратай усіх грошай з банкаўскай карты.
40‑гадовы жыхар Ганцавіч хацеў на дзень нараджэння падарыць сваёй каханай 101 ружу. І вось яна, шчаслівая выпадковасць: у сацыяльнай сетцы знайшлася рэклама інтэрнэт-магазіна, які прадаваў вялікі, прыгожы букет са свежазрэзаных кветак за 230 рублёў — на парадак ніжэйшы, чым у іншых кветкавых крамах. Аднак абавязковая ўмова - поўная перадаплата. Але мужчыну гэта не збянтэжыла, і ён пагадзіўся. Але ўзніклі першыя цяжкасці: па нейкай прычыне праграма інтэрнэт-крамы не бачыла залічэнне на рахунак. Каб «дапамагчы» засмучанаму мужу, ілжэпрадавец прапануе рашэнне: вяртанне грошай. Пяройдучы па спасылцы, якую падаў аферыст, мужчына ўвёў дадзеныя сваёй банкаўскай карты. Аднак замест жаданай сумы на карце застаўся толькі 1 беларускі рубель. Следчымі УСК па Брэсцкай вобласці таксама ўдалося ўстанавіць, што мужчына не адзіны, хто трапіўся на вуду ашуканцаў. Яшчэ адна дзяўчына замовіла букет у гэтай жа інтэрнэт-краме і таксама ў падарунак. Узбуджана крымінальная справа.
Як паведамляе «Беларусь сёння»
Крыніца «СП»



