Сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама ў рамках рэспубліканскага мерапрыемства арганізаваў «Маладзёжны кірмаш вакансій» для садзейнічання студэнцкай і навучэнскай моладзі ў працаўладкаванні ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 10 арганізацый раёна, якія заявілі аб гатоўнасці прымаць на працу студэнцкую і навучэнскую моладзь, якой будзе прапанавана больш за 50 працоўных месцаў па розных прафесіях. У асноўным гэта працоўныя месцы ў сельскай гаспадарцы, таксама ёсць прапановы ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённага спажывецкага таварыства інш.
Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены розныя варыянты маладзёжнай занятасці: часовая працоўная занятасць моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, удзел у студэнцкіх атрадах (па ініцыятыве БРСМ), індывідуальнае працаўладкаванне на свабодныя працоўныя месцы і інш.
Хлопцаў віталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Маліноўская і начальнік аддзела занятасці Ірына Юхо.
Падчас кірмаша аказаны кансультацыі па пытаннях заканадаўства аб занятасці насельніцтва, стратэгіі пошуку працы, працаўладкавання, складання канкурэнтаздольнага рэзюмэ.
Крыніца «СП»



